Вы тут

Як зарабіць з дапамогай банкаўскай карткі


Цяпер кожная фінансавая ўстанова імкнецца прапанаваць кліентам што-небудзь прывабнае. Асабліва гэта датычыцца банкаўскіх картак. У нашым аглядзе раскажам падрабязней аб тым, што такое кэшбэк і кабрэндынгавыя карткі.


Фота: govorim.by

Купі білет у музей і атрымай бонус на картку

Кэшбэк у перакладзе з английскай мовы азначае вяртанне наяўных грошай. Вось і некаторыя банкі вяртаюць сваім кліентам, якія карыстаюцца адмысловымі карткамі, некалькі працэнтаў ад сумы пакупак. Картак з кэшбэкам, намінаваных у беларускіх рублях, некалькі дзясяткаў. Выпускаюцца яны з улікам патрэб розных груп людзей, напрыклад, ёсць карткі для пенсіянераў, студэнтаў і нават для тусоўшчыкаў. Многія банкі карткі з кэшбэкам выпускаюць неперсаніфікаваныя, што вельмі зручна, бо яны хутка афармляюцца.

Напрыклад, “Ідэя Банк” выпускае неімянную PartyCard, уладальнік якой атрымае назад на картку 3 % ад сум, выдаткаваных у барах, клубах, рэстаранах, кінатэатрах, грамадскім транспарце, таксі. У гэтым жа спісе авіяпералёты, чыгунка, музеі, паркі забаў, кнігі, газеты і часопісы. Пры аплаце іншых тавараў і паслуг кэшбэк складзе ад 1,5 %. А на рэшту грошай на карт-рахунку налічвацца да 0,1 % гадавых. Кошт гэтай карткі за 3 гады карыстання – 10 руб. Вось яшчэ некаторыя прапановы банкаў па картках з кэшбэкам:

Банк, картка

Назапашванне

Кэшбэк

Тэрмін дзеяння

Кошт карткі год / увесь перыяд

Заўвага

Беларусбанк, Аксаміт

0,5%

Ад 1 да 12 %

3

11/11 руб.

Медцэнтры –10 %, аплата праз АРІП – 1 %

Банк Рашэнне, дэбетавая картка

 1 % – тавары і паслугі за мяжой

5

5/5 руб.

Аплата праз АРІП – 2 %

Банк Рашэнне, VIP карткі

Да 0,01 %

1,3 % –тавары і паслугі за мяжой

3

25/25 руб.

Аплата праз АРІП – 2 %

Пріорбанк,  крэдытная картка для штодзённых пакупак

- 2 % - АЗС, 1 % - крамы, бары, клубы, рэстараны

4

Бясплатна

Авердрафтны крэдыт 16 %

Тэхнабанк, Талака Ладная

Да 5 %

Ад 1 %

1

1,50/1,50 руб.

3 % – спецпрапановы банка

Белаграпрамбанк, Клопат (крэдытная)

Да 0,1 %

2 % супермаркет, аптэкі

3

8/8 руб.

Авердрафтны крэдыт (да 2 пенсій) 10 %.

Беларусбанк, для пенсіянераў

Да 0,5 %

3 % – чыгунка

3

Бясплатна

 

Беларусбанк, Студэнцкая

Да 0,5 %

3 % – чыгунка

3

Бясплатна

 

Каб выбраць картку з кэшбэкам, варта прааналізаваць свае выдаткі, на што вы больш траціце грошай: на супермаркеты або кафэ, на запраўку свайго аўто ці паездкі ў таксі. Таксама важна даведацца, якім чынам можна папаўняць картку: праз інтэрнэт-банк або наяўнымі.

Валютная шкатулка

У замежнай валюце карткі з кэшбэкам выпускаюць у доларах, еўра і расійскіх рублях. Для разлікаў за мяжой можна выкарыстоўваць карткі, намінаваныя ў беларускіх рублях. Валютныя карткі нярэдка афармляюць дзеля зручнасці прадстаўлення ў пасольства даведкі пры падачы дакументаў на адкрыццё візы. Зрэшты, валютныя карткі добрыя яшчэ і тым, што калі грошы ляжаць дома, то гэта – спакуса, а з карткі не ў кожным банкамаце здымеш валюту, таму яна лепш захоўваецца. Да таго ж часцей за ўсё налічваецца пэўны працэнт на астатак сродкаў.

Табліцу з валютным карткамі мы дапоўнілі коштам даведкі для пасольства аб руху грашовых сродкаў па карт-рахунку за тры месяцы:

Банк, картка

Назапашванне %

Кэшбэк

%

Тэрмін дзеяння

Кошт карткі год / увесь перыяд

Кошт даведкі

Заўвага

 

БНБ банк, White Card, EUR

1

2

9,87/9,87 руб.

20 руб.

 

БНБ Банк, Maxima Debit EUR

Да 0,000001 %

1

2

29,62/29,62 руб.

 

Незніжальны астатак 10 EUR

Тэхнабанк, Global Card EUR

Да 0,01 %

1 –тавары і паслугі

3

24,67/ 74 руб.

Тэрмінова – 5 EUR, звычайны тэрмін –3 EUR

5 % –паркі забаў, 3 % – гатэль, спецпрапановы банка, авіяпералёты

Беларусбанк, На старт EUR

Да 0,1 %

3 – чыгунка, 1-1,5- інтэрнэт-крамы

3

9/9 руб.

12 руб.

12 % -партнёрскія праграмы

Беларусбанк, Карт-бланш, EUR

0,01

0,5

3

60/60 руб.

 

12 % –партнёрскія праграмы. 5 % – чыгунка, 2 % – гатэль 2 %, 1 % –тавары і паслугі (за мяжой)

Беларусбанк, Лэдзі Карт, EUR

0,01

3 – чыгунка

 

3

16/16 руб.

 

 

Белгазпрамбанк, прэміяльныя карта, EUR

0,01

1,5

3

1/1 руб.

 Выпіска - бясплатна, даведка – 5 руб., тэрмінова – 10 руб.

 

Банк Рашэнне VIP карткі, EUR

0,01

1,6 - тавары і паслугі (за мяжой)

3

бясплатна

9 руб.

2 % – аплата праз АРІП

Банк Рашэнне, дэбетавая картка, EUR

-

1 – тавары і паслугі (за мяжой)

5

12,33/12,33 руб.

 

2 % – аплата праз АРІП

Белінвестбанк, Дабрачынная картка, EUR

0,01

0,25

3

6/6 руб.

3 дні – 10 руб.

 

Альфа-Банк, А-Курс Pro, USD

 

1

3

22,80/68,40 руб.

Выпіска – бясплатна, даведка – 10 руб.

 

Мы не ўключалі ў табліцу карткі, гадавое абслугоўванне якіх каштуе ад 450 да 1382 рублёў. Кэшбэк па такіх картках можа быць тых жа 1,5 %, але прадугледжаны яшчэ дадатковыя зніжкі, забяспечваецца павышаны камфорт яе ўладальніку і адмысловыя прывілеі: пашыраны сэрвіс у банку, VIP абслугоўванне ў аэрапортах, кансьерж-сэрвіс і бясплатнае страхаванне трымальніка карткі.

Падлічым бонусы

Некалькі беларускіх банкаў выпускаюць карткі сумесна са сваімі партнёрамі. Кабрэндынгавыя карткі дазваляюць кліенту банка атрымліваць бонусы ад яго партнёраў. Напрыклад, трымальнік “Аўтакарткі” ад “МТБанка” атрымлівае кэшбэк у памеры 3 % на АЗС па ўсім свеце, да 10 % – у сетцы аўтапартнёраў і 1 % за любыя пакупкі. Картка папаўняецца ўласнымі сродкамі трымальніка, кошт гадавога абслугоўвання – 19,90 рубля. Як правіла, ва ўсіх кабрэндынгавых картак ёсць тыя ці іншыя ўмовы і абмежаванні. Так, напрыклад, колькі б грошай не выдаткаваў трымальнік “Аўтакраткі”, але сумарныя выплаты абмежаваныя 200 руб. у месяц. Або возьмем сумесны прадукт “Альфа-банка” і сеткі магазінаў “Суседзі” – “Суперкупілка”. Штомесячная аплата за абслугоўванне невялікая – 2,99 руб., яе нават можна не плаціць, калі сума пакупак па картцы ў месяц будзе больш за 300 руб. Пры гэтым у “Суседзяў” кэшбэк – 4 %, у астатніх крамах – 1 %. Кабрэндынгавыя карткі выпушчаны нават для аматараў віртуальнай гульні ў танкі, а таксама фанатаў хакейнага клуба “Дынама-Мінск”. Апошнюю картку выпускае “Парытэтбанк” бясплатна. Трымальніку даецца магчымасць атрымліваць зніжку 10 % у фірмовых крамах ХК «Дынама» на ўсе тавары, уключаючы білеты і абанементы.

“Белаграпрамбанк” выпускае шматфункцыянальную картку для пенсіянераў MasterCard Unembossed “Моцная Картка”- “Клопат”. У сетцы аптэк “Планета здароўя” трымальнікам карткі даецца зніжка да 5 %, а таксама да 50 % у прадпрыемствах — удзельніках праграмы лаяльнасці “Моцная Картка”, а кэшбэк да 2 % можна атрымаць у аптэках і прадуктовых крамах Беларусі. Картка выдаецца на тры гады, абслугоўванне за ўвесь перыяд каштуе 8 руб. “Белгазпрамбанк” прапануе сумесны прадукт са страхавой кампаніяй “Белнафтастрах”. Акрамя залічэння ўсіх выплат страхавой кампенсацыі, гэтай карткай можна карыстацца для аплаты тавараў і паслуг у Беларусі і за мяжой, атрымліваючы за гэта зніжкі, карыстацца інтэрнэт-банкінгам, здымаць наяўныя.

Разглядаючы варыянты афармлення кабрэндынгавых картак, трэба дасканала вывучыць умовы карыстання імі, а таксама ацаніць сваю актыўнасць у набыцці тых ці іншых тавараў або паслуг. Напрыкалад, калі чалавек часта здзяйсняе пакупкі ў супермаркеце “Карона”, то яму выгадна набыць картку “МТБанк-Карона”, па якой можна атрымаць зніжку да 7 % у гандлёвай сетцы, уключаючы “Карону-Тэхна”, многія крамы “Моднага Мола”, 1 % - кэшбэк па-за сеткай. Кошт гадавога абслугоўвання карткі –19,90 рубля. За “МТБанк-Сінэва” трэба заплаціць 14,90 руб. у год. Трымальнік мае права на 10 % зніжку ў лабараторыях “Сінэва”, размешчаных у Беларусі і Украіне. Калі раз на год звярнуцца ў лабараторыю, каб зрабіць агульны аналіз крыві з формулай за 11,11 руб. і базавую імунаграму за 78,46 руб., то сума зніжкі складзе 8,95 руб. Між тым картка беларускага банка дае магчымасць атрымаць зніжку 5 % на паслугі двух медцэнтраў у Польшчы, у тым ліку ў клініцы штучнага апладнення. Гэта значыць у адным выпадку карта не акупіцца, у іншым - дапаможа сэканоміць. Некаторыя банкі кабрэндынгавыя карткі выпускаюць бясплатна.

Няма рызыкі і падвоху

Для банкаў выпуск кабрэндынгавых і картак з кэшбэкам відавочны плюс у выглядзе прыцягнення дадатковых кліентаў за кошт бонусаў. Вельмі часта, заказваючы ў банку, напрыклад, картку з кэшбэкам, кліент знойдзе і яшчэ нейкі патрэбны яму прадукт. У выпадку з кабрэндынгавымі карткамі выйграюць і партнёры банкаў за кошт павелічэння продажаў.

А тэхнічна гэта ажыццяўляецца за кошт комплексу дагавораў і плацежных сістэм, якія аўтаматычна залічваюць кліентам вяртанне сродкаў.

Наша фінансавая гісторыя для апошніх пакаленняў складвалася няўдала: то “згарэлі” савецкія ўклады, то інфляцыя і дэфолт “з’елі” зберажэнні. Таму многія людзі насцярожана ставяцца да любых прапаноў банкаў. І нават у выпадку са згаданымі карткамі часта пытаюцца: “А ў чым падвох?”.

Вось што растлумачыў з гэтай нагоды фінансавы кансультант кампаніі “ТэлеТрэйдБел” Міхаіл Грачоў: “На самай справе ніякага падвоху для трымальнікаў пластыкавых картак з магчымасцю кэшбэку або кабрэндынгу няма. Гэта цалкам афіцыйны і законны банкаўскі прадукт, які дае трымальнікам картак – кліентам банкаў, няхай і невялікія, але прыемныя бонусы. У любым выпадку карыстанне такімі картамі ні да чога не абавязвае іх трымальнікаў, але дае магчымасць зарабіць нейкую суму”.

Аксана ЯНОЎСКАЯ

уаnоvskауа@zvіаzdа.bу

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Форум тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ» пакінуў на сэрцы рваныя раны

Форум тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ» пакінуў на сэрцы рваныя раны

Мядзведзь на сцэне, Чэхаў на мове жэстаў і самая дакладная перадача стану дэпрэсіі.

Спорт

Настасся Чарняўская: Трэба, каб людзі ведалі: бадмінтон — рэальны спорт

Настасся Чарняўская: Трэба, каб людзі ведалі: бадмінтон — рэальны спорт

Якія задачы ставяцца перад камандай у 2019 годзе і што самае важнае ў бадмінтоне?

Грамадства

Які ўрок лепшы: перакулены або традыцыйны?

Які ўрок лепшы: перакулены або традыцыйны?

Як зрабіць, каб у вучняў загарэліся вочы?

Грамадства

Губернатар Гродзеншчыны - пра перспектыўныя праекты рэгіёна

Губернатар Гродзеншчыны - пра перспектыўныя праекты рэгіёна

Горад-спадарожнік, анкалагічны цэнтр, «вёскі будучыні»...