Вы тут

Як рабіць законы больш эфектыўнымі, разбіраліся ў парламенце


На семінары ў авальнай зале Дома ўрада сабраліся прадстаўнікі абедзвюх палат, міністэрства юстыцыі, Адміністрацыі Прэзідэнта, Канстытуцыйнага Суда і іншых дзяржаўных устаноў. Яны абмеркавалі плюсы і мінусы ўвядзення пакетнага прынцыпу падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў. Станоўчага, здаецца, больш, але калі выкарыстоўваць такі падыход там, дзе ён сапраўды патрэбны.


Ала БОДАК, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, тлумачыць, што «калі з асноўным дакументам адначасова рыхтуецца і ўвесь астатні пакет актаў, які забяспечвае механізм (дапусцім, сёння ва ўказе прадугледжваюцца адсылачныя нормы аб тым, што парадак рэгламентуецца альбо пастановай урада, альбо ведамасным актам, то адначасова рыхтуюцца ўсе гэтыя акты) — гэта і ёсць так званы пакет».

Абмеркаванне праходзіць падчас падрыхтоўкі да разгляду ў другім чытанні новай рэдакцыі Закона «Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь». У ім пакетны прынцып плануецца распаўсюдзіць на больш шырокае кола актаў заканадаўства. Дарэчы, зараз, паводле звестак Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, штомесячна прымаецца каля 800 прававых актаў.

Пакетны прынцып — не навінка, ён прапаноўваўся яшчэ ў Канцэпцыі ўдасканалення заканадаўства, якая была прынятая ў 2002 годзе. Хоць у існуючай рэдакцыі Закона «Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь» няма прамога ўказання на падрыхтоўку па пакетным прынцыпе. Але ў ёй замацаваны сістэмнасць і комплекснасць прававога рэгулявання грамадскіх адносін, што па факце цесна звязана з прынцыпам пакета. На гэта звярнуў увагу міністр юстыцыі Беларусі Алег СЛІЖЭЎСКІ. Ён лічыць, што «хоць па зразумелых прычынах прымяненне пакетнага прынцыпу падрыхтоўкі праектаў не заўсёды магчымае, але тым не менш неабходнасць пашырэння яго ўжывання прадыктавана практыкай».

Начальнік галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Андрэй МАЦЕЛЬСКІ адзначае, што цалкам адмовіцца ад адсылачных нормаў нельга. Пры гэтым заканадаўцу важна знайсці баланс, пры якім усё важнае рэалізавана ў законе, а колькасць падзаконных актаў мінімальная. Але нярэдка падзаконныя акты прымаюцца з вялікім спазненнем. Напрыклад, у маі мінулага года ў сілу ўступілі змяненні і дапаўненні Закона «Аб ветэрынарнай дзейнасці», але больш за 40 актаў не былі прыведзены ў адпаведнасць...

Надзея АНІСОВІЧ

Загаловак у газеце: Дакументы ў пакеце

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Форум тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ» пакінуў на сэрцы рваныя раны

Форум тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ» пакінуў на сэрцы рваныя раны

Мядзведзь на сцэне, Чэхаў на мове жэстаў і самая дакладная перадача стану дэпрэсіі.

Спорт

Настасся Чарняўская: Трэба, каб людзі ведалі: бадмінтон — рэальны спорт

Настасся Чарняўская: Трэба, каб людзі ведалі: бадмінтон — рэальны спорт

Якія задачы ставяцца перад камандай у 2019 годзе і што самае важнае ў бадмінтоне?

Грамадства

Які ўрок лепшы: перакулены або традыцыйны?

Які ўрок лепшы: перакулены або традыцыйны?

Як зрабіць, каб у вучняў загарэліся вочы?

Грамадства

Губернатар Гродзеншчыны - пра перспектыўныя праекты рэгіёна

Губернатар Гродзеншчыны - пра перспектыўныя праекты рэгіёна

Горад-спадарожнік, анкалагічны цэнтр, «вёскі будучыні»...