Вы тут

Як пра адну з запаветных жаночых мар нагадаў... мужчына


«Жанчына, якая не марыць пахудзець, сустракаецца яшчэ радзей, чым снежны чалавек».


Не помню, дзе гэта пачула, але ж добра памятаю, як пра адну з запаветных жаночых мар нагадаў... мужчына.

Здарылася гэта некалькі гадоў таму ў нашым райцэнтры. Магазіны там — як у вёсцы: гэта значыць, што яны не толькі месцы для куплі, але і для сустрэч, для размоў, у тым ліку — з прадаўцамі.

Дык вось, неяк у абедзенны перапынак зайшла я ў прадуктовы магазін, стаю там у чарзе ў мясны аддзел і незнарок чую:

— От, прызвычаіўся я замест сыру скрылік добрай каўбасы на бутэрброд класці, — гаворыць пакупнік прадавачкам. — Ды і ўнук ад далікатэсаў не адмаўляецца.

(Хацела б я паглядзець на ўнука, які б адмаўляўся...)

Аднак на гэтым маналог не завяршаецца.

— Я ж як «сеў» на дыету, дык так пахудзеў... Пяцьдзясят кілаграмаў скінуў! — ці то прыдумляе, ці то праўду кажа пакупнік (сярэдняга целаскладу, у гадах...). — От каб яшчэ дзясятачак, дык сама тое было б!

Прадавачкі слухалі яго моўчкі, але ў іх вачах выразна чыталася пытанне: «Дык падзяліцеся сакрэтам, як жа вы так змаглі?!»

Шчыра кажучы, мне таксама карцела спытаць, але мужчына хуценька паклаў у пакет пакупкі, забраў рэшту і гэтак жа імкліва выйшаў з магазіна.

Ці гаварылі што між сабой работніцы крамы, гледзячы ўслед «чэмпіёну» па барацьбе з лішняй вагой?.. Здаецца, не. Я ж супакойвала сябе тым, што калі б мужчына раскрыў свой сакрэт, то гэты невялічкі цуд адразу б перастаў быць цудам.

А можа, дзядзька проста выхваляўся? Бо хіба ж ёсць дыета, якая «прапісвае» есці сыравэнджаную каўбасу?..

Прынамсі, для мяне гэтае пытанне так і засталося без адказу.

Ірына Матусевіч, 

Дзяржынскі раён

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Укладваць у офісы зноў выгадна

Укладваць у офісы зноў выгадна

Бізнес развіваецца больш дынамічна, бо з моманту апошняга скачка курса валют прайшло ўжо больш за два гады.

Спорт

Эксклюзіў двухгадовай даўнасці. Інтэрв'ю «Звязды» з Ганнай Гуськовай

Эксклюзіў двухгадовай даўнасці. Інтэрв'ю «Звязды» з Ганнай Гуськовай

Прыводзім тэкст той размовы сёння, калі Ганнай Гуськовай па праве ганарыцца ўся Беларусь.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Праславіў Някрасаў рускую жанчыну, на вякі праславіў!