Вы тут

Мадэрнізацыя вытворчасці ажыццёўлена ў ЗАТ «Амкадор-Пінск»


Глыбокая тэхналагічная мадэрнізацыя вытворчасці ажыццёўлена за апошнія гады ў ЗАТ «Амкадор-Пінск», яно ўваходзіць у холдынг «АМКАДОР» і з'яўляецца адным з вядучых вытворцаў дарожна-будаўнічай тэхнікі ў нашай краіне і СНД.


Асаблівасць прадпрыемства — мабільнасць вытворчасці, якая дазваляе хутка дыверсіфікаваць сегменты тэхнікі, якая выпускаецца, а таксама вялікая наменклатура выпускаемых вырабаў і яе пастаяннае абнаўленне. А шматпрофільнасць дапамагае стабільна працаваць нават пры часовым зніжэнні аб'ёмаў продажу асобных відаў прадукцыі.

Новыя цэхі прадпрыемства, якое на працягу трох гадоў перамагае ў конкурсе «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь на рынках Расійскай Федэрацыі», сталі працоўным месцам больш чым 60 кіраўнікоў дыстрыб'ютарскіх і дылерскіх кампаній холдынга «АМКАДОР», якія працуюць у суседняй Расіі. З удзелам старшыні савета дырэктараў холдынга Аляксандра Шакуціна выпрацавана стратэгія далейшай работы тавараправоднай сеткі прамысловага гіганта ў расійскіх рэгіёнах.

На тэрыторыі завода «Дармаш» людзі, ад якіх шмат у чым залежыць паспяховасць беларускага экспарту, пазнаёміліся з выстаўкай шматлікіх навінак тэхнікі холдынга «АМКАДОР», з іх несумненнымі канкурэнтнымі перавагамі.

Уладзімір ХІЛЬКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Холдынг прырастае Расіяй

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як папярэдзіць няшчасныя выпадкі з дзецьмі?

Як папярэдзіць няшчасныя выпадкі з дзецьмі?

Кожны тыдзень у хірургічнае аддзяленне трапляе чатыры—пяць пацыентаў, якія праглынулі іншароднае цела.

Грамадства

У Футбольным манежы завяршыўся конкурс WorldSkіlls Belarus 2018

У Футбольным манежы завяршыўся конкурс WorldSkіlls Belarus 2018

Урачыстая цырымонія закрыцця прайшла ў спартыўным комплексе «Веладром».

Эканоміка

Што атрымае сельская гаспадарка ад вырошчвання соі?

Што атрымае сельская гаспадарка ад вырошчвання соі?

Гэту тэму падказаў наш чытач: у сваім лісце ён абураўся, чаму на Беларусі не вырошчваецца соя.

Эканоміка

Новабудоўлі: бюджэтных прапаноў амаль не засталося

Новабудоўлі: бюджэтных прапаноў амаль не засталося

Але на другасным рынку «хапун» на нерухомасць хутка скончыцца, лічаць эксперты.