Вы тут

Аграгарадок па беларускім праекце ўзвялі на Сахаліне


Першы ў сучаснай гісторыі Сахаліна спецыялізаваны аграгарадок, узведзены па беларускім праекце, урачыста адкрыты на поўдні вострава, паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Расіі.


Фота: skr.su

"Ключы ад кватэр у новабудоўлях па вул. Беларускай з рук губернатара Алега Кажамякі атрымалі першыя дзевяць сем'яў, - адзначаецца ў паведамленні. - Гэта работнікі саўгаса "Карсакаўскі". У аграгарадку 50 аднапавярховых трохпакаёвых дамоў, пабудаваных пад ключ. Плошча кожнага - да 100 кв. м. Цяпер гэта самы буйны аб'ект сучаснага вясковага жыллёвага будаўніцтва ў Сахалінскай вобласці".

У саўгасе сумеснымі намаганнямі Беларусі і Расіі ўзводзіцца таксама сучасная малочнатаварная ферма. За аснову ўзяты лепшы вопыт аналагічных прадпрыемстваў у Беларусі. Усяго па інвестыцыйным праекце будзе створана 60 новых рабочых месцаў. Жывёлагадоўчы комплекс на тысячу галоў дойнага статка стане буйнейшым на Далёкім Усходзе. Пры выхадзе на праектную магутнасць ён будзе штогод выпускаць больш за 7 тыс. т малака. Гатоўнасць аб'екта на сёння ацэньваецца на 90 працэнтаў. Пад дах ужо ўзведзены ўсе будынкі комплексу, завяршаецца мантаж стойлавага абсталявання для ўтрымання кароў. Як чакаецца, першая партыя жывёлы сюды прыбудзе ў трэцім квартале 2018 года.

Рэалізуемы на Сахаліне міжнародны аграрны праект уключаны ў дзяржаўную праграму развіцця сельскай гаспадаркі і рэгулявання рынкаў сельскагаспадарчай прадукцыі, сыравіны і прадуктаў харчавання на 2013-2020 гады.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Укладваць у офісы зноў выгадна

Укладваць у офісы зноў выгадна

Бізнес развіваецца больш дынамічна, бо з моманту апошняга скачка курса валют прайшло ўжо больш за два гады.

Спорт

Эксклюзіў двухгадовай даўнасці. Інтэрв'ю «Звязды» з Ганнай Гуськовай

Эксклюзіў двухгадовай даўнасці. Інтэрв'ю «Звязды» з Ганнай Гуськовай

Прыводзім тэкст той размовы сёння, калі Ганнай Гуськовай па праве ганарыцца ўся Беларусь.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Праславіў Някрасаў рускую жанчыну, на вякі праславіў!