Вы тут

«Пётр Машэраў: Жыццё. Лёс. Памяць»


Аб'ёмная і шматгранная фігура Пятра Міронавіча Машэрава выклікае вялікі інтарэс да яго дзейнасці ў палітыкаў, гаспадарчых і партыйных дзеячаў, пісьменнікаў. Не з'яўляецца выключэннем і кніга Славаміра Антановіча, якая выйшла ў пачатку гэтага года, — гістарычна-публіцыстычны раман «Пётр Машэраў: Жыццё. Лёс. Памяць».


Розныя праходзяць перад чытачом рамана людзі. Тут і бацька героя, які ў 1937 годзе па лжывых даносах аднавяскоўца быў арыштаваны і дамоў ужо не вярнуўся, і маці Дар'я Пятроўна (выхавала трох дачок і двух сыноў, загінула ад рук фашыстаў у верасні 1942 года). На старонках твора апавядаецца пра студэнцкія гады Пятра ў сценах Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. Кірава, ягоных сустрэчах з братам Паўлам, сёстрамі Вольгай, Надзеяй, Матронай, яго заляцаннях да будучай жонкі Паліны, аб узаемаадносінах Паліны Андрэеўны з ягонай сяброўкай Таццянай Прытыцкай, дзелавых перамовах Пятра Міронавіча з паплечнікамі па партыі і вядомымі партыйнымі, дзяржаўнымі дзеячамі, як Леанід Брэжнеў, Андрэй Грамыка, Тодар Жыўкаў, Фідэль Кастра ды іншымі.

Славамір Антановіч з уласцівай яму як юрысту ўседлівасцю і скрупулёзнасцю, усё глыбей пагружаецца ў метафізічныя рэаліі беларускай рэчаіснасці і гісторыі, даследуе методыку працоўнай дзейнасці знакамітага кіраўніка рэспублікі Пятра Міронавіча Машэрава.

Аўтар імкнецца перадаць нашчадкам матывы той эпохі, у якой жыў сапраўдны герой яго твора. Тут і вера ў прыгажосць свету і разнастайнасць, бязмежжа людскіх характараў хлебаробаў, шахцёраў, навукоўцаў, студэнтаў, землякоў, з якімі часта сустракаўся кіраўнік дзяржавы, працу якіх вельмі шанаваў, і жахі вогненнага ліхалецця, і свежае дыханне Вялікай Перамогі, і прамяністасць кожнага стваральнага дня. Змяняліся сацыяльна-культурныя, грамадска-палітычныя абставіны ў краіне, якія добрасумленна адлюстраваны аўтарам у ягоным творы.

Пісьменнік змог пераарыентавацца і літаральна ўбачыць, сканцэнтраваць увагу чытача на тых эпізодах жыцця і дзейнасці Пятра Міронавіча Машэрава, ягоных чалавечых якасцях, якія ўласцівы вялікаму палітычнаму лідару, стратэгу і інтэлігенту высокага рангу. Партыйны лідар рэспублікі, як сведчыць кніга Славаміра Антановіча, далікатна ўзважваючы тыя ці іншыя падзеі ў Беларусі і свеце на шалях эпохі, уважліва ставіўся да пісьменнікаў і іх творчасці, праяўляў клопат пра дзеячаў культуры, паляпшаў сацыяльна-бытавыя ўмовы.

Думаецца, гістарычна-публіцыстычны раман «Пётр Машэраў: Жыццё. Лёс. Памяць», які вызначаецца багаццем зместу і разнастайнасцю сродкаў мастацкага адлюстравання падзей, стане яркай зоркай на небасхіле беларускай дакументальнай прозы.

Валянцін БАРЫСЕВІЧ

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Форум тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ» пакінуў на сэрцы рваныя раны

Форум тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ» пакінуў на сэрцы рваныя раны

Мядзведзь на сцэне, Чэхаў на мове жэстаў і самая дакладная перадача стану дэпрэсіі.

Спорт

Настасся Чарняўская: Трэба, каб людзі ведалі: бадмінтон — рэальны спорт

Настасся Чарняўская: Трэба, каб людзі ведалі: бадмінтон — рэальны спорт

Якія задачы ставяцца перад камандай у 2019 годзе і што самае важнае ў бадмінтоне?

Грамадства

Які ўрок лепшы: перакулены або традыцыйны?

Які ўрок лепшы: перакулены або традыцыйны?

Як зрабіць, каб у вучняў загарэліся вочы?

Грамадства

Губернатар Гродзеншчыны - пра перспектыўныя праекты рэгіёна

Губернатар Гродзеншчыны - пра перспектыўныя праекты рэгіёна

Горад-спадарожнік, анкалагічны цэнтр, «вёскі будучыні»...