15 Жнівень, серада

Вы тут

Што вы яшчэ не ведалі пра... кроп?


Услед за іншымі рэгіёнамі ўдзельнікі мінскага адборачнага тура конкурсу «100 ідэй для Беларусі» прэзентавалі паўсотні новых распрацовак у галіне аграпрамысловых тэхналогій і вытворчасці, медыцыны і фармацыі, архітэктуры, бія- і нанаіндустрыі, ІT-тэхналогій, абароны ад надзвычайных сітуацый, сацыяльнай сферы. Сярод аўтараў праектаў — навучэнцы сталічных школ, гімназій і каледжаў, а таксама студэнты і працоўная моладзь.


Напрыклад, у экспазіцыі выстаўкі-прэзентацыі была прадстаўлена электронная гульня «SmartyCount» навучэнцаў Мінскага радыётэхнічнага каледжа Кірыла Шчэрбы і Данііла Кузьмінава, якая дапамагае развіваць у дзяцей уважлівасць, уседлівасць, памяць, уменне добра і хутка лічыць. Не менш важна і тое, што гэтая гульня дазваляе бацькам і педагогам кантраляваць узровень развіцця дзяцей.

Вучаніца сталічнай СШ № 101 Дар'я Чапрасава прэзентавала праект прыродазнаўча-навуковага напрамку «Вылучэнне і вывучэнне якаснага і колькаснага складу эфірнага алею кропу еўрапейскага». Перапрацоўка мясцовай эфіраалейнай сыравіны, атрыманне эфірных алеяў можа прымяняцца ў вытворчасці парфумерна-касметычнай прадукцыі.

Уладзіслаў Аніскавец і Мікалай Скоўпень — навучэнцы мінскага Ліцэя № 1 — прадставілі мабільную праграму «Вучы-гуляй» для дзяцей. Інфармацыя ў гульнявой форме лягчэй успрымаецца і надоўга застаецца ў памяці. Студэнт БНТУ Яўген Вяршыла прэзентаваў праект «Біянічная рука» ў сферы фарм- і біятэхналогій. Біянічная рука зроблена з пластыку, алюмініевых уставак і гумы. Яе можна «падагнаць» пад канкрэтнага чалавека, адсканаваўшы адбітак здаровай рукі. Мадэль будзе каштаваць значна менш у параўнанні з замежнымі аналагамі.

Студэнты БДУІР Сяргей Краўцоў і Мікалай Ляшкевіч прэзентавалі аўтарскі праект пад назвай «Бескантактавыя вагі». Распрацоўка дазваляе пры дапамозе здымкі на мабільны тэлефон або планшэт стварыць трохмерную мадэль сельскагаспадарчай жывёлы, а затым прааналізаваць яе і вылічыць яе аб'ём і плошчу паверхні.

У намінацыі «Нацыянальная бяспека і абараназдольнасць, абарона ад надзвычайных сітуацый» распрацоўку «Трэнажор для тактычнай падрыхтоўкі членаў камісіі па надзвычайных сітуацыях» прадставіў студэнт Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Сяргей Бордак. Праграмнае забеспячэнне дапамагае выпрацаваць навыкі прыняцця правільных кіраўніцкіх рашэнняў ва ўмовах надзвычайных сітуацый і знізіць паказчыкі траўматызму і гібелі людзей.

Па выніках гарадской выстаўкі аўтары 20 найлепшых праектаў атрымалі магчымасць прадставіць свае распрацоўкі ў рэспубліканскім этапе «100 ідэй для Беларусі». А ўсе ўдзельнікі прэзентацыі былі адзначаны сертыфікатамі Мінскага гарадскога камітэта БРСМ.

Нагадаем, у гэтым годзе выстаўка маладзёжных інавацыйных праектаў «100 ідэй для Беларусі» праводзіцца ў трох катэгорыях: у першай канкурыруюць навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі; у другой — студэнты, курсанты, слухачы ўстаноў вышэйшай адукацыі; і ў трэцяй — маладыя навукоўцы да 35 гадоў, працуючая моладзь. Пераможцы выбіраюцца ў 20 намінацыях.

Сяргей РАСОЛЬКА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Прэзідэнт

Чаму буксуе «аршанская мадэль»?

Чаму буксуе «аршанская мадэль»?

Вынікі рэзананснай камандзіроўкі Прэзідэнта ў Аршанскі раён падвялі на спецыяльнай нарадзе — не абышлося без адставак.

Грамадства

Якія патрабаванні прад'яўляюцца да новых падручнікаў?

Якія патрабаванні прад'яўляюцца да новых падручнікаў?

У наступным навучальным годзе ў беларускіх школах будуць выкарыстоўвацца 44 новыя вучэбныя дапаможнікі. 

Грамадства

Не багі гаршкі абпальваюць...

Не багі гаршкі абпальваюць...

...а ўдзельнікі шостага міжнароднага пленэру ганчароў, які нядаўна прайшоў у вёсцы Гарадная Столінскага раёна.