Вы тут

У Падмаскоўі затрыманы мінчанін, які падазраецца ў групавым забойстве


Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС сталіцы і ГУУС Мінгарвыканкама ўстанавілі месцазнаходжанне 29-гадовага мінчаніна, які падазраецца ў групавым забойстве. Зламысніка затрымалі расійскія паліцэйскія ў горадзе Пушкіна Маскоўскай вобласці.


Як паведамляе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў Міністэрства ўнутраных спраў, разам са змоўшчыкам падазраваны забіў чалавека. Здарэнне адбылося 28 студзеня ў адной з мінскіх кватэр. Падчас застолля 29-гадовы жыхар Дзятлаўскага раёна пасварыўся з крыўдзіцелямі, якія яго жорстка збілі, а потым зарэзалі аскепкамі шкла. Замесці сляды падазраваны вырашыў у суседняй краіне, куды дабраўся аўтастопам.

Дарэчы, нават пасля здзяйснення цяжкага злачынства застолле працягнулася. Цела загінулага зламыснікі аднеслі ў ванны пакой, а самі працягнулі распіваць спіртное. Пазней мужчыны з'ехалі з горада ў розных месцах.

Аднаго з меркаваных забойцаў, 32-гадовага мінчаніна, праваахоўнікі знайшлі і затрымалі ў Пухавіцкім раёне. Высветліўшы, што яго памагаты з'ехаў да сваякоў у Падмаскоўі, да вышуку падключыліся расійскія аператыўнікі. Сумесная праца дала плён, і ў выніку сілавой аперацыі зламысніка затрымалі ў адной з кватэр Пушкіна. Цяпер ён у СІЗА, вырашаецца пытанне аб экстрадыцыі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Укладваць у офісы зноў выгадна

Укладваць у офісы зноў выгадна

Бізнес развіваецца больш дынамічна, бо з моманту апошняга скачка курса валют прайшло ўжо больш за два гады.

Спорт

Эксклюзіў двухгадовай даўнасці. Інтэрв'ю «Звязды» з Ганнай Гуськовай

Эксклюзіў двухгадовай даўнасці. Інтэрв'ю «Звязды» з Ганнай Гуськовай

Прыводзім тэкст той размовы сёння, калі Ганнай Гуськовай па праве ганарыцца ўся Беларусь.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Праславіў Някрасаў рускую жанчыну, на вякі праславіў!