22 Чэрвень, пятніца

Вы тут

Немцаў хочуць выратаваць ад атлусцення пры дапамозе падатку на цукар


Падатак на цукар могуць увесці ў Германіі. Адкрыты ліст да канцлера ФРГ з такім заклікам падпісалі больш за дзве тысячы ўрачоў.


Падатак на цукар ужо ўведзены ў шэрагу краін Еўропы, у прыватнасці — Партугаліі, Францыі і Венгрыі. Вялікабрытанія і Ірландыя не так даўно ўвялі падатак і на салодкую газіроўку.

Прычынай для такіх крокаў становіцца эпідэмія атлусцення, значны ўклад у якую, на думку медыкаў, прыўнеслі салодкія напоі і прысмакі. Б'юць трывогу і нямецкія ўрачы: больш за дзве тысячы медыкаў напісалі адкрыты ліст канцлеру ФРГ Ангеле Меркель з заклікам увесці падатак на цукар.

Шэраг нямецкіх палітыкаў падтрымалі такую ​​ідэю, хоць урад афіцыйна яшчэ не адказаў на прапанову. Прадстаўнікі партыі Меркель заявілі, што больш правільна было б не забараняць нешта, а прапагандаваць здаровы лад жыцця.

bel.sputnik.by

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра бунт малога, выпадак на ферме і цікавае выступленне на вяселлі.

Грамадства

Астравец: як будуецца горад энергетыкаў

Астравец: як будуецца горад энергетыкаў

Пуск першага энергаблока Беларускай АЭС плануецца на канец 2019 года.

Грамадства

Што могуць рэгіёны?

Што могуць рэгіёны?

Савет Рэспублікі працягвае выязныя пасяджэнні ў абласцях. Парламентарыі наведалі Гродзеншчыну.

Грамадства

Ад педагога залежыць, як «будзе гучаць мелодыя»

Ад педагога залежыць, як «будзе гучаць мелодыя»

Медыяпраект «Мая малая Радзіма, або Чаму я стаў педагогам?» запусцілі ў БДПУ.