Вы тут

Сёлетні "Славянскі базар у Віцебску" паб'е мінулагодні рэкорд праектаў


Колькасць праектаў на пляцоўках "Славянскага базару ў Віцебску - 2018" будзе большай, чым у мінулым годзе. Аб гэтым паведаміў генеральны дырэктар Цэнтра культуры "Віцебск", дырэктар міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" Аляксандр Сідарэнка.


"На ўсіх фестывальных пляцоўках у гэтым годзе павялічылася колькасць праектаў. Так, 19 вялікіх канцэртаў пройдзе ў Летнім амфітэатры, усе яны вельмі разнастайныя. Задзейнічаны максімальна і астатнія пляцоўкі - па 2-3 праекты ў дзень", - расказаў Аляксандр Сідарэнка.

У аснове канцэпцыі гэтага года тэма малой радзімы, якая знойдзе адлюстраванне ў канцэртах адкрыцця і закрыцця, відэакантэнце, выступленнях артыстаў, а таксама значныя для форуму юбілейныя даты - 80-годдзе кампазітара народнага артыста Беларусі Ігара Лучанка, 30-годдзе з даты правядзення фестывалю польскай песні і будаўніцтва Летняга амфітэатра.

У гэтым годзе плануецца вельмі шмат выступленняў аркестраў - і Эміра Кустурыцы, і Горана Брэгавіча, і "Фанограф-Сімфа-Джаз" (канцэрт да Дня Саюзнай дзяржавы). Задзейнічаны дзяржаўны аркестр пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга, аркестр пад кіраўніцтвам Святланы Бязроднай, праект "Аркестр мары" Алега Меньшыкава. "Акрамя таго, усе вуліцы горада будуць запоўнены мерапрыемствамі, у тым ліку з удзелам прыезджых аркестраў і музыкантаў - сапраўднае каралеўства музыкі", - дадаў Аляксандр Сідарэнка.

Таксама ён адзначыў эксклюзіўныя для Віцебска праекты, як з удзелам даўніх сяброў форуму, так і яго "навічкоў". Напрыклад, упершыню на "Славянскім базары" пройдуць канцэрты рэпера Цімаці, групы "Мумій Троль", зборнік "Маладзёжныя рытмы лета" з удзелам папулярных выканаўцаў, начны гумарыстычны праект Міхаіла Галусцяна і Аляксандра Рэвы.

Шырока будзе прадстаўлена мастацтва Украіны і Казахстана. Традыцыйна пройдзе Дзень моладзі са сваімі яркімі праектамі: арт-парадам, фестывалем "Агонь танца" і фестывалем субкультур і здаровага ладу жыцця, патрыятычнай акцыяй, гала-канцэртам фіналістаў рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу "Новыя імёны Беларусі".

Поўная праграма форуму апублікавана на афіцыйным сайце фестывалю. Тут ужо можна знайсці мерапрыемствы, якія пройдуць у канцэртнай зале "Віцебск", на сцэне НАДТ імя Якуба Коласа і тэатра "Лялька", а таксама ў Віцебскай абласной філармоніі і ў Летнім амфітэатры.

XXVII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 12 па 16 ліпеня. Дадатковыя мерапрыемствы запланаваны 7-11 і 17-18 ліпеня.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Форум тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ» пакінуў на сэрцы рваныя раны

Форум тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ» пакінуў на сэрцы рваныя раны

Мядзведзь на сцэне, Чэхаў на мове жэстаў і самая дакладная перадача стану дэпрэсіі.

Спорт

Настасся Чарняўская: Трэба, каб людзі ведалі: бадмінтон — рэальны спорт

Настасся Чарняўская: Трэба, каб людзі ведалі: бадмінтон — рэальны спорт

Якія задачы ставяцца перад камандай у 2019 годзе і што самае важнае ў бадмінтоне?

Грамадства

Які ўрок лепшы: перакулены або традыцыйны?

Які ўрок лепшы: перакулены або традыцыйны?

Як зрабіць, каб у вучняў загарэліся вочы?

Грамадства

Губернатар Гродзеншчыны - пра перспектыўныя праекты рэгіёна

Губернатар Гродзеншчыны - пра перспектыўныя праекты рэгіёна

Горад-спадарожнік, анкалагічны цэнтр, «вёскі будучыні»...