Вы тут

«Бацькаўшчына светлая мая». Палажэнне аб парадку арганізацыі і правядзення


ПАЛАЖЭННЕ

Аб парадку арганізацыі і правядзення

праекта-конкурса «Бацькаўшчына светлая мая»,

прысвечанага  Году малой радзімы

1. Агульныя пазіцыі

1.1. Палажэнне  вызначае парадак арганізацыі і правядзення Праекта-конкурса «Бацькаўшчына светлая мая»,  прысвечанага Году малой радзімы (далей –Праект-конкурс).

1.2. Арганізатары Праекта-конкурса (далей – Арганізатары): Першы нацыянальны канал Беларускага радыё, літаратурна-мастацкі часопіс «Маладосць». 

1.3. Мэты Праекта-конкурса:

  • заахвочванне слухачоў радыё і чытачоў часопіса да творчага самавыяўлення, прадастаўленне магчымасці выказаць любоў да малой радзімы ў мастацкай форме;
  • выхаванне і ўмацаванне патрыятызму; папулярызацыя айчыннай гісторыі, культуры, матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны.

1.4. Журы Конкурсу складаецца з прадстаўнікоў Арганізатараў, запрошаных  пісьменнікаў і крытыкаў. У журы ўваходзяць: Галіна Шаблінская — загадчык аддзела літаратурна-мастацкіх праграм Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, Маргарыта Прохар  — рэдактар аддзела літаратурна-мастацкіх праграм  Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, Святлана Воцінава — галоўны рэдактар часопіса «Маладосць»,  Дзмітрый Шулюк —  намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць»,  Мікола Мятліцкі — паэт,  лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі,  Анатоль Бутэвіч – пісьменнік і перакладчык,  член Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, Віктар Шніп — паэт, галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура”, Маргарыта Латышкевіч —празаік, Юлія Алейчанка — паэтэса,  крытык.

2. Парадак арганізацыі

  1. Інфармацыя аб Праекце-конкурсе абвяшчаецца ў рэспубліканскіх СМІ і на сайтах Арганізатараў.
  2. Праект-конкурс праходзіць на працягу года — з 1 кастрычніка 2018 года да 1 верасня 2019 года.
  3. Вынікі Праекта-конкурса абвяшчаюцца ў верасні 2019 года.
  4. Пераможцамі Праекта-конкурса лічацца аўтары найлепшых тэкстаў, адабраных  Журы (па тры пераможцы ў кожнай з намінацый).
  5. Узнагароджанне пераможцаў адбываецца падчас урачыстай цырымоніі ў Вялікай студыі Дома радыё з запісам праграмы “Творчы вечар”.
  6. Кожны пераможца атрымлівае ганаровы Дыплом.
  7. Лепшыя творы, прысланыя да ўдзелу ў Праекце-конкурсе, публікуюцца ў часопісе «Маладосць» з № 11 2018 года да № 9 2019 года.
  8. У час правядзення Праекта-конкурса прадугледжваюцца радыёэфіры з чытаннем лепшых твораў, удзелам  аўтараў у праграмах Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё: “Літаратурны калейдаскоп”, “Спецыяльны праект”, “Творчы вечар”.

3. Парадак правядзення

  1. Да ўдзелу ў Праекце-конкурсе запрашаюцца ўсе зацікаўленыя асобы без узроставых ці іншых абмежаванняў. Удзельнікі Праекта-конкурса спаборнічаюць у межах узроставых катэгорый: да 16 гадоў; ад 16 да 35 гадоў; ад 35 гадоў і старэйшыя.
  2. Мовы Праекта-конкурса — беларуская, руская.
  3. На Праект-конкурс прымаюцца творы, якія не публікаваліся і не ўдзельнічалі ў іншых конкурсах.
  4. Праект-конкурс праводзіцца ў намінацыях «Паэзія» і «Эсэ».
  5. Для ўдзелу ў намінацыі «Паэзія» прымаецца ад аднаго да пяці вершаў любога памеру ад аднаго ўдзельніка. Пры ацэнцы вартасці верша бярэцца пад увагу яго арыгінальнасць і эмацыйная шчырасць, адсутнасць шаблоннасці ў вобразах і іх моўным увасабленні.
  6. Для ўдзелу ў намінацыі «Эсэ» прымаецца адзін тэкст свабоднай кампазіцыі памерам ад 4 000 да 8 000 знакаў (з прабеламі) ад аднаго ўдзельніка. Патрабаванні да тэксту: вобразнасць, эмацыйнасць, афарыстычнасць, асацыятыўнасць, адсутнасць шаблонных выразаў, моўных штампаў; дапускаецца размоўная інтанацыя. Эсэ можа быць прысвечана  матэрыяльнай або нематэрыяльнай спадчыне раёна, вёскі, дома, сям’і (прадмету побыту, вопраткі, хатняга ўжытку, народнага промыслу, фотаздымку або іншай выяве, архітэктурнай пабудове, прыроднаму аб’екту, традыцыі, звычаю, абраду, песні, танцу, легендзе, эпізоду лёсу, факту наведвання тэрыторыі вядомай асобай, дзённіку, мемуарам, эпісталярнай спадчыне, інш.).
  7. Твор падаецца на Праект-конкурс у адным файле з заяўкай у рэдактары Microsoft Word у фармаце doc. Асноўнаму тэксту павінна папярэднічаць наступная інфармацыя (заяўка):

Прозвішча, імя, імя па бацьку

Год нараджэння

Месца пражывання

Род заняткаў

Нумар тэлефона і электронны адрас

  1. Удзельнікі маюць права падаваць творы ў абедзвюх намінацыях; у такім выпадку творы падаюцца асобнымі файламі.
  2. Файл павінен быць названы кірыліцай па форме: прозвішча канкурсанта_назва намінацыі.doc.
  3. Заяўкі на ўдзел у Праекце-конкурсе і конкурсныя работы прымаюцца на адрасы электроннай пошты: shablinskaya@radio.tvr.by і vdsd@tut.by. Пры парушэнні патрабаванняў, указаных у пп. 3.2.—3.9. Палажэння, работы да разгляду не прымаюцца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM? 

Грамадства

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Адэльскі сельскі савет, што ў Гродзенскім раёне, можна назваць брамай у Еўрасаюз.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра дастаўку шафы, пасажыра вярхом на памідоры і канцэрт Віктара Вуячыча.