Вы тут

«Магілёўліфтмаш» - сучасныя тэхналогіі, надзейнасць і камфорт*


Тры кіты, на якіх будуецца дзейнасць найбуйнейшага ў маштабах СНД вытворцы ліфтаў

"Магілёўліфтмаш" — прадпрыемства сур'ёзнае. Болей чым за 50 гадоў свайго існавання яно не толькі пашырыла асартымент з адной мадэлі ліфта да амаль дзвюх сотняў вельмі запатрабаванага на прамысловых і грамадзянскіх аб'ектах абсталявання, але і дарасло да холдынга, у які ўвайшлі тры заводы — магілёўскія "Электрарухавік" і "Зеніт", а таксама віцебскі "Ветразь". На прасторы былога Савецкага Саюза сёння працуе каля дзвюх сотняў ліфтабудаўнічых заводаў. І магілёўскі сярод іх у тройцы наймацнейшых. Падчас работы V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Магілёве прадпрыемства стане пляцоўкай для работы секцыі "Лічбавая эканоміка: перспектывы і развіццё".


Крыху гісторыі

У канцы 1960-х гадоў, калі ў СССР пачалося буйнамаштабнае будаўніцтва шматпавярховых дамоў, менавіта Магілёў быў абраны для арганізацыі масавай вытворчасці ліфтаў. Вельмі балючым быў перыяд звязаны з развалам Саюза. За месца пад сонейкам яму прыйшлося змагацца з вядучымі еўрапейскімі вытворцамі, такімі як "Оціс", "Коне", "Шындлер". Ліфтавы гігант пачынае ствараць грузавыя, пасажырскія, бальнічныя ліфты рознай грузападымальнасці, будаўнічыя пад'ёмнікі, платформы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, эскалатары, травалатары і гэтак далей. Летась вытворцы наблізіліся да былых сваіх максімальных аб'ёмаў — рэалізавалі 12 040 ліфтаў. Сёлета плануюць выйсці на рэкордную магутнасць — 14 000 адзінак.

Зроблена ў Беларусі

Магілёўскія ліфты ахвотна купляюць у Расіі, Украіне, Казахстане і іншых краінах былога Савецкага Саюза. Па якасці магілёўскія ліфты нічым не саступаюць еўрапейскім, але рынак далёкага замежжа жыве па сваіх правілах. Нават пры такіх жорсткіх умовах магілёўскія ліфты "даходзяць" да Венесуэлы, Манголіі, Германіі, прыбалтыйскіх краін. Сёлета адзін ліфт адправіўся нават у Сірыю.

Магілёўскія пад'ёмнікі, эскалатары і травалатары можна ўбачыць у гандлёвых цэнтрах, аэрапортах, адміністрацыйных будынках краін былога Савецкага Саюза. Сёлета, напрыклад, 9 травалатараў было адгружана на будаўніцтва трэцяй лініі Мінскага метрапалітэна. Але больш ўсё ўражваюць VІР-мадэлі — шыкоўныя панарамныя ліфты і ліфты без машыннага памяшкання, якія сведчаць, што майстэрству тутэйшых спецыялістаў няма мяжы.

— Наш панарамны ліфт, які мы паказвалі на міжнароднай выстаўцы вядучага ліфтавага і пад'ёмнага абсталявання "Russіаn Еlеvаtоr Wееk", высока ацанілі прафесіяналы з Расіі, Казахстана, Украіны, — адзначае супрацоўнік прадпрыемства. — Мадэль сучасная, у якой выкарыстаны апошнія распрацоўкі аздобных матэрыялаў, самыя перадавыя канструкцыйныя рашэнні. Дарэчы, у перыяд санкцый супраць Расіі нас выратавала менавіта тое, што мы своечасова распрацавалі новыя віды ліфтаў. Імпартнае абсталяванне вырасла ў цане, а мы прыйшлі на змену заходнім вытворцам з мадэлямі, якія не саступаюць замежным па якасці. Пры аздабленні выкарыстоўваем натуральны камень, металапластык пад дрэва. Сёння мы канкурыруем ужо не толькі ў бюджэтным варыянце, але яшчэ і ў бізнес-класе.

Без бар'ераў

Стварэнне безбар'ернага асяроддзя для завода не апошняя тэма. Для людзей з абмежаванымі магчымасцямі тут распрацавалі некалькі мадэляў ліфтаў і пад'ёмнікаў адкрытага тыпу і з нахілам, якія выкарыстоўваюцца ў падземных пераходах, метро. Асноўны іх спажывец у Беларусі — Мінск, а з краін — Расія, Казахстан. Адзін з пад'ёмнікаў зманціраваны ў будынку новай 45-й школы ў Магілёве.

Для перавозкі людзей у інвалідных крэслах "Магілёўліфтмаш" прапануе платформы як адкрытага, так і закрытага тыпаў — з вышынёй пад'ёму да 5 паверхаў. Яны з лёгкасцю манціруюцца да ўжо існуючага будынка. А яшчэ распрацаваны пад'ёмнік для басейна. Вопытны ўзор устаноўлены ў магілёўскім Палацы гімнастыкі.

Вытворчасць эскалатараў наогул патрабаванне часу. "Пры будаўніцтве буйных бізнес-цэнтраў, адміністрацыйных будынкаў заказчык зацікаўлены купіць усе неабходнае абсталяванне— эскалатары, ліфты, травалатары — аднаго вытворцы. І мы гатовы зрабіць поўны камплект абсталявання", — удакладняюць на прадпрыемстве.

Ліфты для АЭС

"Магілёўліфтмаш" — адзінае ў маштабах СНД прадпрыемства, якое пастаўляе поўны камплект ліфтаў на атамныя станцыі. Каля 20 розных ліфтаў, пачынаючы ад малых грузавых да ліфта ў рэактарны адсек, адгружана на будаўніцтва другой чаргі Ленінградскай АЭС. Магілёўскі завод адзіны змог выканаць усе патрабаванні заказчыка па бяспецы, электроніцы і гэтак далей. Такі ж заказ нядаўна быў выкананы для Беларускай АЭС у Астраўцы.

Зараз у Беларусі існуе дзяржпраграма па замене ліфтаў, і магілёўскія ліфтабудаўнікі паспяхова дапамагаюць яе рэалізаваць.

— Тэрмін службы ліфта 25 гадоў, — кажуць спецыялісты. — Яго можна працягнуць, але трэба будзе часта праводзіць іспыты на працаздольнасць абсталявання. Недахоп сродкаў у свой час прывёў да таго, што некаторыя ліфты працуюць у Беларусі па 30 і болей гадоў. Аб'ёмы замены раней былі невялікія. Але апошнім часам становішча палепшылася. Галоўнае, каб фінансаванне не прыпынялася. Бо нельга эканоміць на бяспецы людзей.

Дадатковую інфармацыю пра магчымасці прадпрыемства можна атрымаць, наведаўшы сайт lіftmасh.bу

Нэлі ЗІГУЛЯ

УНП 70008856

*На правах рэкламы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM? 

Грамадства

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Адэльскі сельскі савет, што ў Гродзенскім раёне, можна назваць брамай у Еўрасаюз.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра дастаўку шафы, пасажыра вярхом на памідоры і канцэрт Віктара Вуячыча.