Вы тут

Беларускія кнігавыдаўцы вярнуліся з кніжнай выстаўкі-кірмашу


Чатыры дыпломы першай ступені, шэраг дамоўленасцяў з замежнымі партнёрамі і праекты па развіцці культурных сувязяў з рознымі краінамі свету. З такімі дасягненнямі беларускія кнігавыдаўцы вярнуліся з ХІІ Міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу друкаванай прадукцыі і навуковай канферэнцыі «Кніга — шлях супрацоўніцтва і прагрэсу», што праходзілі на мінулым тыдні ў Туркменістане.


У маштабным кніжным форуме сёлета ўдзельнічалі больш як 20 краін, у тым ліку Расія, Польшча, Румынія, Іран, ЗША. Літаратурныя навінкі Беларусі прадставілі на нацыянальным стэндзе Выдавецкі дом «Звязда», выдавецтвы «Мастацкая літаратура», «Беларусь», «Пачатковая школа», «Народная асвета», «Бяловагруп», ААТ «Белкніга». У конкурсе кніжнага мастацтва, які па традыцыі ладзіўся ў межах выстаўкі, наша краіна перамагла ў чатырох намінацыях з сямі: першае месца ў намінацыі «Дзіцячая кніга» атрымала выданне аўтара Валянціны Паліканінай «Ни к чему быть одному» (выдавецтва «Мастацкая літаратура»), у намінацыі — «Мастацкае выданне» — кніга Чынгіза Айтматава «Буранны паўстанак.
І вякуе дзень даўжэй за век» («Народная асвета»), «Найлепшым навукова-папулярным выданнем» стаў зборнік «Беларускі касцюм» («Беларусь»), а «Найлепшым падручнікам» — выданне «Развіццё маўлення» («Пачатковая школа»). Акрамя таго, трэцюю прэмію ў намінацыі «Найлепшае паліграфічнае выкананне» журы прысудзіла кнізе «Беларусь. Пасланне свету» («Бяловагруп»).

У ходзе кніжнага форуму адбыўся шэраг рабочых сустрэч і абмеркаванне перспектыўных сумесных праектаў, напрыклад з адміністрацыяй Кітайскага інстытута нафты і газу, прадстаўнікамі Туркменскай дзяржаўнай выдавецкай службы, іншымі прадстаўнікамі кніжнага бізнесу і СМІ. Таксама шэраг беларускіх кніг перададзены ў дар Туркменістану і неўзабаве трапіць на паліцы бібліятэк.

У сваю чаргу, расказаў намеснік дырэктара ААТ «Белкніга» Генадзь Сілінскі, паліцы з кнігамі туркменскіх выдавецтваў з'явяцца ў адной з кнігарняў Мінска. Нагадаем, праект пад назвай «Паліцы кітайскіх кніг» ужо быў рэалізаваны ў верасні — і атрымаў лагічнае развіццё. «У кнігарні, якая атрымае новую назву «Дружба», мы плануем прадставіць прадукцыю выдавецтваў розных краін, прычым гэтыя кнігі можна будзе не проста паглядзець, пагартаць, але і набыць, — зазначае Генадзь Сілінскі. — Ужо ёсць папярэднія дамоўленасці наконт гэ-
тага з Туркменістанам і Узбекістанам, на Франкфурцкім кніжным кірмашы правядзём адпаведныя рабочыя сустрэчы з выдавецтвамі Германіі, далей, спадзяюся, да праекта далучыцца Сербія. Наогул мы працягнем гэтую работу па «літаратурным абмене» ва ўсіх кірунках, на Усход і Захад. Мяркую, бліжэй да Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі ўжо зможам прадставіць пэўныя вынікі».

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Загаловак у газеце: Кніжны «ўраджай» з Ашхабада

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM? 

Грамадства

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Адэльскі сельскі савет, што ў Гродзенскім раёне, можна назваць брамай у Еўрасаюз.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра дастаўку шафы, пасажыра вярхом на памідоры і канцэрт Віктара Вуячыча.