Вы тут

Навіны беларускага тэлебачання


Раніца бадзёрага настрою

Ужо на гэтым тыдні тэлеканал АНТ прапанаваў гледачам абноўленую праграму «Наша раніца», якая істотна змяніла афармленне і канцэпцыю.

«Цяпер гэта не «тэлечасопіс», а інфармацыйна-забаўляльна-пазнавальны канал», — гавораць у праграмнай дырэкцыі АНТ. «Наша раніца» да таго ж здымаецца ў цалкам новай студыі «100 метраў», якая абсталяваная найсучаснай тэхнікай, уключаючы плазменны смарт-экран і камеры з магчымасцю здымак пад ультрашырокім вуглом, якія дазваляюць стварыць эфект прысутнасці гледача непасрэдна ў студыі.

У адфарматаванай праграме часткова захаваецца звыклы набор сюжэтаў і тэм, але таксама з'явіцца шэраг свежых інфармацыйна-забаўляльных рубрык. Таксама ў ранішнім эфіры ўжо змяніліся пары вядучых, першы стартаваў тандэм Аляксандра Сярэбранікава і Таццяны Рудакоўскай.


Замалёўкі на тэму радзімы

Творчая група тэлеканала АНТ пачала работу над чарговай серыяй сацыяльнага праекта «Беларусь. Малая радзіма».

Міжпраграмныя ролікі, прысвечаныя традыцыям, вытокам, выдатным землякам, захаванню памяці і духоўнай сувязі паміж рознымі пакаленнямі, з'явіліся ў эфіры яшчэ ў пачатку года і знайшлі сваю ўдзячную аўдыторыю як у эфіры, так і ў інтэрнэце, а таксама атрымалі прызнанне прафесіяналаў на міжнародным фестывалі рэкламы «Белы квадрат».

Усяго ў серыі іх будзе сем, і фінальны акорд, у якім будуць і драма, і хэпі-энд, і радзіма, і суайчыннікі, аўтары абяцаюць зрабіць асабліва яркім і запамінальным: «Гэтага яшчэ не было на беларускім тэлебачанні». І запэўніваюць, што тэма малой радзімы працягнецца ў новых праектах, і не толькі ў 2018 годзе.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM? 

Грамадства

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Адэльскі сельскі савет, што ў Гродзенскім раёне, можна назваць брамай у Еўрасаюз.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра дастаўку шафы, пасажыра вярхом на памідоры і канцэрт Віктара Вуячыча.