Вы тут

Каля 5 тысяч удзельнікаў чакаюць у Мінску на Сусветнай шахматнай алімпіядзе


Каля 5 тысяч удзельнікаў чакаюць на 45-й Сусветнай шахматнай алімпіядзе, якая пройдзе ў Мінску ў 2022 годзе, паведаміла на прэс-канферэнцыі старшыня Беларускай федэрацыі шахмат Анастасія Сарокіна.


- У Батумі нядаўна завяршылася 43-я шахматная алімпіяда, там сабралася 4 тыс. удзельнікаў. З іх спартсменаў 2 тыс. Колькасць краін-удзельніц была рэкорднай: у мужчынскі дысцыпліне гулялі 185 каманд. Сёння ў ФІДЭ ўваходзяць 189 нацыянальных асацыяцый, але іх склад штогод пашыраецца. Не выключаю, што ў Мінск ў 2022 годзе прыедуць шахматысты з 200 дзяржаў і па колькасці ўдзельнікаў мы наблізімся да 5 тыс. Прынамсі, такія мэты будзем ставіць перад сабой, - адзначыла Анастасія Сарокіна.

Пляцоўкай шахматнай алімпіяды стане канькабежны стадыён спарткомплексу «Мінск-Арэна». Беларусь як краіна - арганізатар форуму зможа выставіць па 3 каманды ў кожнай з дысцыплін: мужчынскі і жаночай.

Беларусь упершыню атрымала права на правядзенне Сусветнай шахматнай алімпіяды. Такое рашэнне прыняла Генеральная асамблея Міжнароднай шахматнай федэрацыі (ФІДЭ) у Батумі, дзе з 23 верасня па 6 кастрычніка адбылася 43-я шахматная алімпіяда. Жаночая зборная Беларусі здолела заняць 18-е месца сярод 150 каманд. Мужчынская каманда выступіла крыху горш і размясцілася на 30-й пазіцыі сярод 185 калектываў.

minsknews.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM? 

Грамадства

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Адэльскі сельскі савет, што ў Гродзенскім раёне, можна назваць брамай у Еўрасаюз.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра дастаўку шафы, пасажыра вярхом на памідоры і канцэрт Віктара Вуячыча.