Вы тут

Дзеці могуць запрасіць мам на бясплатныя экскурсіі ў гістарычны музей


Акцыя "Музей у падарунак маме" пройдзе ў Нацыянальным гістарычным музеі 13-14 кастрычніка, паведаміла БЕЛТА навуковы супрацоўнік аддзела музейных камунікацый Алена Бухал.


"Такі праект, калі акцэнт зроблены на сямейнае наведванне, арганізаваны ў Гістарычным музеі ўпершыню. Умовы акцыі простыя: усе мамы, якія прыйдуць у гэтыя выходныя з дзецьмі ў наш музей, атрымаюць бясплатны білет на асноўную экспазіцыю. Для дзяцей дашкольнага ўзросту білет таксама будзе бясплатным , для школьнікаў ён будзе каштаваць Br4, для астатніх дарослых членаў сям'і - Br7. Дзецям бывае складана выбраць падарунак сваім мамам, таму мы вырашылі ім у гэтым дапамагчы. Упэўненыя, што мамы таксама ацэняць гэта ", - распавяла Алена Бухал.

Паводле яе слоў, паход у музей стане сапраўдным святам для кожнай сям'і. "Будзе працаваць уся пастаянная экспазіцыя музея. У прыватнасці, цяпер у нас праходзіць выстава "Срэбны век ювеліраў Расіі". Гэты праект мы рэалізуем сумесна з расійскім Дзяржаўным гістарычным музеем. Акрамя таго, мамы з дзецьмі могуць наведаць інтэрактыўныя пляцоўкі. У музеі таксама экспануецца унікальная выстава карцін і гістарычных артэфактаў, звязаных з гісторыяй знакамітых дваранскіх родаў Вялікага княства Літоўскага - "Беларусь XVI-XVIII стагоддзяў у партрэтах і геральдыцы". Магчыма, гэты праект кагосьці натхніць на вывучэнне гісторыі сваёй сям'і і складанне генеалагічнага дрэва ", - адзначыла навуковы супрацоўнік.

Падчас акцыі "Музей у падарунак маме" Нацыянальны гістарычны музей будзе адкрыты для наведвальнікаў з 11.00 да 19.00 (каса працуе да 18.30)

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Форум тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ» пакінуў на сэрцы рваныя раны

Форум тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ» пакінуў на сэрцы рваныя раны

Мядзведзь на сцэне, Чэхаў на мове жэстаў і самая дакладная перадача стану дэпрэсіі.

Спорт

Настасся Чарняўская: Трэба, каб людзі ведалі: бадмінтон — рэальны спорт

Настасся Чарняўская: Трэба, каб людзі ведалі: бадмінтон — рэальны спорт

Якія задачы ставяцца перад камандай у 2019 годзе і што самае важнае ў бадмінтоне?

Грамадства

Які ўрок лепшы: перакулены або традыцыйны?

Які ўрок лепшы: перакулены або традыцыйны?

Як зрабіць, каб у вучняў загарэліся вочы?

Грамадства

Губернатар Гродзеншчыны - пра перспектыўныя праекты рэгіёна

Губернатар Гродзеншчыны - пра перспектыўныя праекты рэгіёна

Горад-спадарожнік, анкалагічны цэнтр, «вёскі будучыні»...