Вы тут

Пленарнае пасяджэнне V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе ў Магілёве


Галоўная падзея V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, яго пленарнае пасяджэнне з удзелам кіраўнікоў дзяржаў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна адбудзецца сёння ў Магілёве, паведамляе БЕЛТА.


Падчас пленарнага пасяджэння будуць абмяркоўвацца прыярытэтныя напрамкі развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва як ключавога фактару інтэграцыі і саюзнага будаўніцтва.

Сёння запланаваны яшчэ шэраг важных мерапрыемстваў. Так, старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч і спікер Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Валянціна Мацвіенка сустрэнуцца з кіраўнікамі рэгіёнаў дзвюх краін.

Упершыню на палях форуму пройдзе Савет дзелавога супрацоўніцтва, дзе асноўныя напрамкі ўзаемадзеяння і сумесныя праекты абмяркуюць кіраўнікі кампаній і прадпрыемстваў Беларусі і Расіі.

Напярэдадні 11 кастрычніка на форуме адбыліся пасяджэнні секцый. Яны прысвячаліся пяці асноўным напрамкам: аграрная палітыка, уніфікацыя і гарманізацыя заканадаўстваў, лічбавая эканоміка, маладзёжная палітыка, міжнародная дзейнасць і эканамічная бяспека.

У Магілёў, які ў гэтыя дні стаў сталіцай саюзнай інтэграцыі, сабраліся больш за 20 губернатараў рэгіёнаў Расіі, а таксама 17 кіраўнікоў прадстаўнічых органаў улады расійскіх рэгіёнаў.

Асаблівасцю форуму стала выстава-кірмаш рамёстваў, дзе сваю прадукцыю прадставілі майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і фальклорныя аматарскія калектывы Беларусі і Расіі. На нацыянальных святочных экспазіцыях праходзяць майстар-класы, выставы-продажы вырабаў мастацкіх рамёстваў, народныя гульнявыя атракцыёны, фальклорныя гульнявыя праграмы з удзелам аматарскіх калектываў, дэгустацыя нацыянальных страў, спаборніцтвы і іншыя мерапрыемствы. На працягу ўсіх дзён працы выставы-кірмашу арганізавана канцэртная праграма "Садружнасць культур - садружнасць народаў" з удзелам аматарскіх калектываў Беларусі і Расіі.

Адкрыты пляцоўкі, дзе рэгіёны Беларусі прадстаўляюць свой гандлёва-эканамічны, гісторыка-культурны і турыстычны патэнцыял.

Усяго ў асноўных і спадарожных мерапрыемствах V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі чакаецца ўдзел каля 2 тыс. чалавек.

Форум праводзіцца пад эгідай Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM? 

Грамадства

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Адэльскі сельскі савет, што ў Гродзенскім раёне, можна назваць брамай у Еўрасаюз.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра дастаўку шафы, пасажыра вярхом на памідоры і канцэрт Віктара Вуячыча.