Вы тут

Партнёр чалавечага здароўя*


Сучасная фармацэўтыка Нясвіжскага завода

Распрацоўка інавацыйных прэпаратаў, якія не маюць аналагаў у свеце, трохузроўневы кантроль якасці, адпаведнасць міжнародным стандартам і пастаяннае пашырэнне асартыменту лекаў. Так працуе Нясвіжскі завод медыцынскіх прэпаратаў, які ўжо 58 гадоў дбае пра здароўе беларусаў.


Створанае ў гістарычных збудаваннях князёў Радзівілаў прадпрыемства пастаянна мадэрнізуе вытворчасць і стараецца апярэдзіць час, каб загадзя быць гатовым да іспытаў хваробамі. Цяперашняя яго прадукцыя — гэта 37 найменняў лекавых сродкаў, з улікам формаў выпуску і дазіровак тут вырабляюць 105 відаў прэпаратаў. Штогод прадпрыемства прапануе айчыннаму і замежным рынкам (Азербайджану, Туркменістану, Казахстану, Расіі) 31 мільён флаконаў з медыкаментамі.

Спецыялізацыя фармацэўтычнай кампаніі — вытворчасць стэрыльных інфузійных і ін'екцыйных раствораў і раствораў для вонкавага выкарыстання. Няспынны пошук шляхоў да таго, каб стаць узорам фармацэўтычнай справы, дыктуе стварэнне новых вытворчасцяў.

Дзесяць гадоў таму на заводзе з'явілася лінія па вытворчасці інфузійных раствораў у поліэтыленавай тары па тэхналогіі Blow-Feal-Seal. У 2014-м тут наладзілі выпуск лекаў у палімерных кантэйнерах, а яшчэ праз два гады — мадэрнізавалі вытворчасць медыкаментозных сродкаў у шкляных бутэльках. Усе гэтыя вытворчасці адпавядаюць патрабаванням GMP (належнай вытворчай практыкі).

Нясвіжскі завод стаў адным з лідараў фармацэўтычнай галіны не толькі праз навейшыя тэхналогіі, але і праз дакладнейшыя метады кантролю якасці і кваліфікаваны персанал, які вывучае тонкасці складанай работы проста на прадпрыемстве. Завадчане ўпэўненыя ў сваёй прадукцыі, таму што ў кампаніі прэпараты праходзяць поўны тэхналагічны цыкл — ад кантролю якасці сыравіны да адгрузкі гатовых і ўпакаваных лекавых сродкаў.

Вынікам карпатлівай працы і пошукаў спецыялістаў прадпрыемства сталі тры інавацыйныя прадукты: арыгінальны кровазамяняльны раствор, полііонны раствор на аснове янтарнай кіслаты і прэпарат амінакіслот з электралітамі для парэнтэральнага харчавання.

Хоць працаваць на фармацэўтычным заводзе складана і адказна, чарга з тых, хто жадае стаць супрацоўнікам прадпрыемства, не менш за сто чалавек. Разлічваць на месца могуць самыя адказныя і адукаваныя. Дзякуючы бездакорнай працы да прафесійнага свята — Дня работніка фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці — кампанія прыйшла з добрымі паказчыкамі.

Рост аб'ёму прамысловай прадукцыі сёлета склаў 128,1 %, а рост выручкі ад яе рэалізацыі на аднаго супрацоўніка — 130,9 % (а гэта ні многа ні мала — 23,5 мільёна рублёў увогуле па прадпрыемстве). Пры гэтым тэмп павелічэння даходу ад продажу на аднаго супрацоўніка і тэмп росту зарплаты складае 1,06. Сярэднямесячная заработная плата за перыяд студзень — жнівень склала 1005 рублёў. Таму і праца тут лічыцца элітнай.

А яшчэ... таму што не сорамна глядзець у вочы людзям, якія давяраюць прадукцыі прадпрыемства самае дарагое, што ў іх ёсць — сваё здароўе. Таму і кажуць у кампаніі, што іх найпершы партнёр — чалавечае здароўе, а пасля — усе іншыя.

Дырэктар завода Генадзь Адольфавіч Жывень цалкам згодны з гэтым меркаваннем і шчыра віншуе сваіх супрацоўнікаў з прафесійным святам:

— Найперш зычу ўсім нашым супрацоўнікам моцнага здароўя і бадзёрага настрою на працу і адпачынак. Няхай ва ўсіх сем'ях пануюць любоў, узаемаразуменне і павага адно да аднаго, каб людзі былі шчаслівыя і задаволеныя. Тады і справа будзе спорыцца, і наша праца на карысць чалавечага

здароўя паляпшацца і ўдасканальвацца.

Ірына СІДАРОК, Алена ДАЎЖАНОК

УНП 600031159

*На правах рэкламы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM? 

Грамадства

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Адэльскі сельскі савет, што ў Гродзенскім раёне, можна назваць брамай у Еўрасаюз.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра дастаўку шафы, пасажыра вярхом на памідоры і канцэрт Віктара Вуячыча.