Вы тут

Мінулы верасень быў самым цёплым за пасляваенны перыяд


Верасень характарызаваўся летним надвор'ем, а пахаладала толькі ў трэцяй дэкадзе месяца. Такім цёплым верасень у Беларусі выдаўся ўпершыню за пасляваенны перыяд, паведаміў Белгідрамет.


Пераход сярэдняй сутачнай тэмпературы паветра праз +14 °С на большай частцы тэрыторыі краіны ажыццявіўся 22-23 верасня (на дзве дэкады пазней за звычайныя тэрміны). У кліматалогіі гэта лічыцца заканчэннем лета.

Большую частку месяца сярэднясутачная тэмпература паветра знаходзілася ў межах +13..+19 °С, у асобныя суткі ў асноўным па паўднёвым усходзе рэспублікі сярэдні фон тэмпературы павышаўся да +20..+24 °С, што адпаведна на 2-6 °С і 7-10 °С цяплей, чым звычайна. Максімальнае значэнне тэмпературы паветра - 30,2 градуса - зарэгістравана 4 верасня на метэастанцыях Акцябр і Пінск.

Дажджы ў верасні былі пераважна кароткачасовымі і часцей за ўсё адзначаліся ў трэцяй дэкадзе месяца. У цэлым за месяц на большай частцы тэрыторыі краіны выпала месячная норма ападкаў - 44-78 мм. У асобных раёнах Віцебскай, Мінскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Брэсцкай абласцей і на большай частцы тэрыторыі Гомельскай вобласці сума ападкаў  не перавысіла 40-70% месячнай нормы.

У верасні пераважалі слабыя і умераныя вятры, толькі ў асобныя суткі месцамі адзначалася ўзмацненне ветру парывамі да 15-21 м/с. Максімальная хуткасць ветру - 21 м/с -зарэгістравана 24 верасня на метэастанцыях Слаўгарад і Брэст. Чатыры дні назіраліся навальніцы, дзе-нідзе адзначаўся град. На працягу 10-13 начэй у асобных раёнах згушчаліся непрацяглыя туманы.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Форум тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ» пакінуў на сэрцы рваныя раны

Форум тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ» пакінуў на сэрцы рваныя раны

Мядзведзь на сцэне, Чэхаў на мове жэстаў і самая дакладная перадача стану дэпрэсіі.

Спорт

Настасся Чарняўская: Трэба, каб людзі ведалі: бадмінтон — рэальны спорт

Настасся Чарняўская: Трэба, каб людзі ведалі: бадмінтон — рэальны спорт

Якія задачы ставяцца перад камандай у 2019 годзе і што самае важнае ў бадмінтоне?

Грамадства

Які ўрок лепшы: перакулены або традыцыйны?

Які ўрок лепшы: перакулены або традыцыйны?

Як зрабіць, каб у вучняў загарэліся вочы?

Грамадства

Губернатар Гродзеншчыны - пра перспектыўныя праекты рэгіёна

Губернатар Гродзеншчыны - пра перспектыўныя праекты рэгіёна

Горад-спадарожнік, анкалагічны цэнтр, «вёскі будучыні»...