Вы тут

Больш за 400 юных інтэлектуалаў збярэ міжнародны турнір у Гомелі


Адкрыты міжнародны турнір для школьных каманд "Вялікі перапынак" пройдзе ў Гомелі 27-28 кастрычніка, паведаміла намеснік старшыні Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў, дырэктар СШ №11 Гомеля Наталля Літвінава, піша БЕЛТА.


Гэты турнір стане ўжо 12-м і пройдзе на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту. За ўзнагароды паспаборнічаюць школьнікі з Беларусі, Расіі, Украіны - усяго звыш 60 каманд, якія аб'яднаюць больш за 400 удзельнікаў.

На працягу двух дзён юныя інтэлектуалы будуць спаборнічаць у "Сваёй гульні", "Брэйн-рынгу", "Што? Дзе? Калі?". Лепшых вызначаць у дзвюх узроставых катэгорыях: навучэнцы да 9-га класа ўключна і старэйшыя школьнікі, 10-11 класы.

Акрамя інтэлектуальных спаборніцтваў, дзяцей чакаюць экскурсіі па Гомелю, пазнавальная праграма.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Хто ёсць хто на дзіцячым «Еўрабачанні»

Хто ёсць хто на дзіцячым «Еўрабачанні»

Ужо ў гэту нядзелю вырашыцца інтрыга

Грамадства

Вучоба можа быць у радасць, калі размаўляць з вучнем на адной мове

Вучоба можа быць у радасць, калі размаўляць з вучнем на адной мове

Уявіце сабе сітуацыю: вучань зрабіў у дыктоўцы 20 памылак... 

Эканоміка

Горадабудаўнічы пашпарт распрацуюць з улікам магчымых аб'ектаў будаўніцтва

Горадабудаўнічы пашпарт распрацуюць з улікам магчымых аб'ектаў будаўніцтва

Пра гэта гаворыцца ў новай рэдакцыі палажэння аб парадку падрыхтоўкі і выдачы дазвольнай дакументацыі на будаўніцтва аб'ектаў, зацверджанаг