Вы тут

Смеццевыя «войны»


На днях была непрыемна ўражана адным фактам: у сталічным пад'ездзе дзяўчынка пацярпела ад... пацука. Так-так, звычайнага шэрага, што вызывае агіду толькі адным выглядам. Вось гэтая зусім непрыемная істота ўкусіла дзіця. Каментарый адказнай асобы ад камунальнай службы гучаў выразна: трэба заварваць смеццеправод, каб раз і назаўсёды пазбавіцца ад пацукоў і не дзяліць з імі жыллёвую плошчу, бо чарговая дэратызацыя (папросту: раскідванне атруты ад грызуноў) канчаткова праблему не вырашыць...


Аднак падчас абмеркавання гэтай тэмы сутыкнулася з іншымі поглядамі: маўляў, пацук мог трапіць не толькі са смеццеправода, а адкуль заўгодна, хоць бы з водаправода ці вентыляцыйнага люка. Навошта адразу радыкальныя падыходы па заварванні? Знайшлі камунальнікі падставу, вось і карыстаюцца момантам.

Між іншым, наўрад ці так лічаць бацькі пацярпелага дзіцяці, якія першыя будуць агітаваць суседзяў за тое, каб пагадзіліся даць згоду на заварванне «хатняга сметніка». Нагадаем, што мінімальны парог для прыняцця выніковага рашэння належыць 51 % жыхароў.

І вось на мяжы сумнеўнага камфорту ад магчымасці выйсці на памыйніцу ў хатніх тапках (ці ўласнай ляноты?) і чысціні ў пад'ездзе ўзнікаюць так званыя смеццевыя войны. Напрыклад, у Гродне іх яшчэ добра памятаюць, бо працэс па заварванні смеццеправодаў скончыўся ў гэтым горадзе зусім нядаўна. Самы пік спрэчак прыпаў на перыяд, калі гарадской камунальнай гаспадаркай кіраваў цяперашні намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Хмель, які, нягледзячы на абставіны і час, заўсёды асабіста ехаў на месца «лакальнага канфлікту» і пераконваў людзей у неабходнасці з'яўлення кантэйнерных пляцовак і тлумачыў плюсы экалагічнага складніка гэтай справы.

Асабіста для мяне ніколі не выклікала вялікай складанасці вынесці з хаты і выкінуць у ацынкаваны кантэйнер пакунак са смеццем ці па дарозе ў прадуктовую краму, ці падчас выгулу сабакі, ці спяшаючыся на працу. Сапраўды, не цяжка, але трэба прызвычаіцца і адмовіцца ад ранейшай звычкі. Бадай, што шкоднай. Ад яе дзякуючы адкрытай інфармацыйнай пазіцыі камунальнікаў адмовіліся ўжо ўсе гродзенцы і наўрад ці ўспамінаюць цяпер, што выклікала ў іх такую хвалю абурэння.

Як не памятаюць і гамяльчане, якія ўжо дзесяцігоддзямі не карыстаюцца смеццеправодамі, — менавіта Гомель стаў першым горадам у краіне, дзе гэты працэс быў запушчаны. «Чвэрць стагоддзя без пацукоў і прусакоў» — пад такім красамоўным загалоўкам чытач сённяшняга нумара «МС» зможа пазнаёміцца з цікавым вопытам гэтага рэгіёна. У матэрыяле «Пазбавіцца ад непатрэбных рэчаў, або Як папоўніць сямейны бюджэт» — даведаецца аб арганізацыі раздзельнага збору смецця ў Салігорску, а аб тым, як прыватнік вырашае экалагічную праблему цэлага раёна — у артыкуле «Цяплічную плёнку — на гранулы».

Цяпер настае час жыхароў сталіцы вырашаць, жыць з памыйніцай побач са сваімі «квадратамі» ці не. Таму нашы карэспандэнты падрыхтавалі шмат карыснай інфармацыі, каб пытанне «заварваць ці не смеццеправод?» не выклікала абурэння ў тых, каму яшчэ трэба на яго адказаць, і не правакавала супрацьстаяння паміж тымі, хто за і хто супраць...

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Хто ёсць хто на дзіцячым «Еўрабачанні»

Хто ёсць хто на дзіцячым «Еўрабачанні»

Ужо ў гэту нядзелю вырашыцца інтрыга

Грамадства

Вучоба можа быць у радасць, калі размаўляць з вучнем на адной мове

Вучоба можа быць у радасць, калі размаўляць з вучнем на адной мове

Уявіце сабе сітуацыю: вучань зрабіў у дыктоўцы 20 памылак... 

Эканоміка

Горадабудаўнічы пашпарт распрацуюць з улікам магчымых аб'ектаў будаўніцтва

Горадабудаўнічы пашпарт распрацуюць з улікам магчымых аб'ектаў будаўніцтва

Пра гэта гаворыцца ў новай рэдакцыі палажэння аб парадку падрыхтоўкі і выдачы дазвольнай дакументацыі на будаўніцтва аб'ектаў, зацверджанаг