Вы тут

Наша краіна прадэманстравала магчымасць эвалюцыі без рэвалюцыі


Наша краіна прадэманстравала магчымасць эвалюцыі без рэвалюцыі, упэўнены першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр ТУРЧЫН. Такое меркаванне ён выказаў на адкрыцці "Кастрычніцкага эканамічнага форуму" (KЕF 2018).


Аляксандр Турчын прапанаваў стварыць пастаянна дзейную групу на базе KЕF, якая магла б, працуючы з урадам, вылучаць свае прапановы па правядзенні рэформаў у нашай краіне, выступаць кансультантам улад па гэтых пытаннях.

Сферу інфармацыйных тэхналогій урад бачыць як ключавую галіну беларускай эканомікі, заявіў ён. Віцэ-прэм'ер нагадаў аб прынятым летась дэкрэце "Аб развіцці лічбавай эканомікі". Поспех у гэтай галіне выявіўся практычна адразу.

"Ужо ў мінулым годзе яшчэ да прыняцця дэкрэта мы ўбачылі першыя вынікі. Парк высокіх тэхналогій набыў другое дыханне", — адзначыў віцэ-прэм'ер і нагадаў, што экспарт ПВТ у мінулым годзе склаў мільярд долараў, а ўжо сёлета ён павялічваецца на 40 % па выніках першага паўгоддзя. Беларусь апярэджвае па экспарце праграмнага забеспячэння на душу насельніцтва не толькі краіны-суседзі, але і такія дзяржавы, як ЗША і Румынію. Таксама Аляксандр Турчын адзначыў, што поспех ПВТ і развіццё Беларусі ў гэтым плане паказвае тое, што ў краіне магчыма эвалюцыя без рэвалюцыі.

"У найбліжэйшы час, я спадзяюся, мы паставім кропку ў вырашэнні пытання аб адмене ўказа аб ілжэпрадпрымальніцтве. Пасля гэтага мы выйдзем на абмеркаванне праблемы — калі атрымаецца яе вырашыць, гэта самым фундаментальным чынам зменіць у станоўчы бок інвестклімат краіны, дасць рэальна зялёнае святло маштабнаму прытоку капіталу. Гаворка ідзе аб дэкрыміналізацыі эканамічных злачынстваў", — паведаміў Аляксандр Турчын.

"Беларусь у дзівосным новым свеце!" Пад такім дэвізам у сталіцы праходзіў гэты форум. Гэта важная падзея для эканомікі нашай краіны. На форум у Мінску сабраліся эксперты ў галіне фінансаў і інвестыцый, прыехалі прадстаўнікі Міжнароднага валютнага фонду і Сусветнага банка. Мерапрыемства адбылося шосты раз і прапануе правядзенне глыбокага аналізу з нагоды глабальных рызык і магчымасцяў, якія нясе ў сабе будучыня. Удзельнікі абмеркавалі крызіс даверу і крызіс інстытутаў у кантэксце свабоднага гандлю, вектар развіцця ІT-краіны, праблему канкурэнцыі і канкурэнтаздольнасці, патэнцыйныя рэформы і далікатнасць макраэканамічнай раўнавагі.

Сяргей КУРКАЧ

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Зміцер Жылуновіч. Таварыш пясняр

Зміцер Жылуновіч. Таварыш пясняр

Ён быў аўтарам Маніфеста аб абвяшчэнні Савецкай Беларусі, першым прэм'ер-міністрам рэспублікі, яго двойчы выключалі з партыі, ён мог стаць першым народным паэтам...

Грамадства

Трансфармацыя адукацыі: поўнае паглыбленне... у лічбу

Трансфармацыя адукацыі: поўнае паглыбленне... у лічбу

Ці спросціць «Электронная школа» жыццё педагогам і як гэта адаб'ецца на якасці ведаў?

Грамадства

Прэзідэнт зрабіў кадравыя прызначэнні

Прэзідэнт зрабіў кадравыя прызначэнні

Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне рэктараў і кіраўнікоў раёнаў і прадпрыемстваў.

Калейдаскоп

Чым здзівіў Беларускі тыдзень моды

Чым здзівіў Беларускі тыдзень моды

Пазнаёміцца з навінкамі ад беларускіх дызайнераў можна было на тыдні моды, які праходзіў у Мінску з 7 да 11 лістапада.