Вы тут

Belarus Fashion Forum пройдзе ў сталіцы 16-17 лістапада


Belarus Fashion Forum пройдзе ў Мінску 16-17 лістапада, паведаміла старшыня РГА "Беларуская палата моды" Яніна Ганчарова, перадае БЕЛТА.


Фота: kompravda.eu

У гэтым годзе ўслед за Тыднем моды ў Беларусі (Belarus Fashion Week) пройдзе Belarus Fashion Forum (16-17 лістапада). У папярэднія гады гэты міжнародны адукацыйны форум называўся Fashion is my Profession. "Мы запрашаем у Мінск паспяховых спецыялістаў з розных краін Еўропы, якія могуць падзяліцца вопытам з беларускімі дызайнерамі і вытворцамі, даць парады, як выходзіць на рынак ЕС. Для выхаду на еўрапейскі рынак неабходна правесці яго аналіз, падрыхтоўку персаналу, таму кожны сезон мы арганізуем навучальныя трэнінгі, семінары. Спецыялістаў, якіх запрашаем, я ведаю асабіста і ўпэўненая, што гэтыя людзі дадуць цікавую і карысную інфармацыю членам Беларускай палаты моды", - сказала Яніна Ганчарова.

Генеральны дырэктар Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў Пётр Арушаньянц адзначыў, што швейны бізнес у Беларусі актыўна развіваецца суб'ектамі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў розных рэгіёнах краіны. "Патэнцыял гэтых прадпрыемстваў вельмі высокі. Прадукцыя пастаўляецца як на рынак Беларусі, так і на замежныя рынкі, яна запатрабаваная і канкурэнтаздольная, попыт расце. На наш погляд, нішу, якую занялі беларускія вытворцы, можна пашырыць. Задача фонду і нашых партнёраў складаецца ў тым, каб сумеснымі намаганнямі рэалізаваць гэты патэнцыял. Самае галоўнае - кааперацыя, абмен досведам паміж прадстаўнікамі бізнесу, распрацоўка новых тэхналогій і форм работы, вывучэнне попыту. Наш фонд працуе ў розных напрамках, але ў асноўным з малымі прадпрыемствамі прыватнага бізнесу, у тым ліку і ў рэгіёнах. Вядзецца праца над стварэннем гарантыйнага фонду для малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Але важна ўзаемадзейнічаць і з канкрэтнымі галінамі. Адзін з такіх кірункаў - праца з швейным бізнесам", - адзначыў ён.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Хто ёсць хто на дзіцячым «Еўрабачанні»

Хто ёсць хто на дзіцячым «Еўрабачанні»

Ужо ў гэту нядзелю вырашыцца інтрыга

Грамадства

Вучоба можа быць у радасць, калі размаўляць з вучнем на адной мове

Вучоба можа быць у радасць, калі размаўляць з вучнем на адной мове

Уявіце сабе сітуацыю: вучань зрабіў у дыктоўцы 20 памылак... 

Эканоміка

Горадабудаўнічы пашпарт распрацуюць з улікам магчымых аб'ектаў будаўніцтва

Горадабудаўнічы пашпарт распрацуюць з улікам магчымых аб'ектаў будаўніцтва

Пра гэта гаворыцца ў новай рэдакцыі палажэння аб парадку падрыхтоўкі і выдачы дазвольнай дакументацыі на будаўніцтва аб'ектаў, зацверджанаг