Вы тут

Беларускія вытворцы паўдзельнічаюць у кірмашах у Санкт-Пецярбургу


Беларускія суб'екты гаспадарання ў лістападзе-снежні прымуць удзел у двух кірмашах у Санкт-Пецярбургу, паведаміў памочнік генеральнага дырэктара Брэсцкага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Дзяніс Непша, перадае БЕЛТА.


Гэта першыя кірмашы беларускіх вытворцаў у паўночнай сталіцы Расіі пасля трохгадовага перапынку. "У канцы 2015 года ў Санкт-Пецярбургу прынялі закон аб тым, што арганізатарамі і ўдзельнікамі кірмашоў могуць выступаць толькі юрыдычныя асобы Расіі, рэалізоўваць прадукцыю - расійскія грамадзяне. Мы выпалі з гэтага працэсу: не маглі выступаць арганізатарамі, а нашы прадпрыемствы выстаўляцца. У бягучым годзе справа зрушылася, магчыма, дзякуючы Форуму рэгіёнаў. Былі перагледжаны магчымасці ўдзелу нашых прадпрыемстваў", - адзначыў Дзяніс Непша.

Адзін з кірмашоў з удзелам беларускіх таваравытворцаў адбудзецца ў Неўскім раёне. З 23 лістапада па 2 снежня прадукцыя будзе прадстаўлена ў раёне станцыі метро "Бальшавікоў". Затым суб'екты гаспадарання перамесцяцца ў Васілеастроўскі раён. Там кірмаш ля аднайменнай станцыі метро будзе працаваць 3-9 снежня. Арганізатарам мерапрыемстваў з'яўляецца камітэт па развіцці прадпрымальніцтва і спажывецкага рынку Санкт-Пецярбурга.

Пра дзелавую паездку ўжо заявілі амаль 30 суб'ектаў гаспадарання з розных рэгіёнаў Беларусі. Жыхарам і гасцям Санкт-Пецярбурга яны прапануюць набыць мясныя і кандытарскія вырабы, мёд, абутак, трыкатаж, пасцельную і сталовую бялізну, галаўныя ўборы, скургалантарэю, тавары з лёну, панчошна-шкарпэтачныя вырабы, сувеніры. "Заяўкі на ўдзел жадаючыя могуць падаць да 15 лістапада. Хацелася б, каб яшчэ былі прадстаўлены малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы, вытворцы хлебабулачных вырабаў, рамеснікі", - сказаў памочнік гендырэктара Брэсцкага аддзялення БелГПП.

Дзяніс Непша дадаў, што цяпер прапрацоўваюцца пытанні ўдзелу айчынных прадпрыемстваў у кірмашах у расійскіх рэгіёнах у 2019 годзе. У прыватнасці, вядуцца перагаворы з Кабардзіна-Балкарыяй, Дагестанам, Разанскай, Пензенскай абласцямі і іншымі.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Зміцер Жылуновіч. Таварыш пясняр

Зміцер Жылуновіч. Таварыш пясняр

Ён быў аўтарам Маніфеста аб абвяшчэнні Савецкай Беларусі, першым прэм'ер-міністрам рэспублікі, яго двойчы выключалі з партыі, ён мог стаць першым народным паэтам...

Грамадства

Трансфармацыя адукацыі: поўнае паглыбленне... у лічбу

Трансфармацыя адукацыі: поўнае паглыбленне... у лічбу

Ці спросціць «Электронная школа» жыццё педагогам і як гэта адаб'ецца на якасці ведаў?

Грамадства

Прэзідэнт зрабіў кадравыя прызначэнні

Прэзідэнт зрабіў кадравыя прызначэнні

Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне рэктараў і кіраўнікоў раёнаў і прадпрыемстваў.

Калейдаскоп

Чым здзівіў Беларускі тыдзень моды

Чым здзівіў Беларускі тыдзень моды

Пазнаёміцца з навінкамі ад беларускіх дызайнераў можна было на тыдні моды, які праходзіў у Мінску з 7 да 11 лістапада.