Вы тут

Новы Падатковы кодэкс будзе дзейнічаць без змяненняў на працягу трох гадоў


Новы Падатковы кодэкс, які пачне працаваць з 1 студзеня 2019 года, павінен дзейнічаць без змяненняў на працягу трох гадоў, паведаміў журналістам начальнік упраўлення падаткаабкладання даходаў і маёмасці фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах Андрэй Кавалеўскі, перадае БЕЛТА.


"Законапраект падрыхтаваны з улікам таго, што яго дзеянне будзе распаўсюджвацца на бліжэйшыя тры гады - 2019, 2020, 2021-ы. За гэтыя тры гады дзяржаўныя органы павінны адпрацаваць усе пытанні, якія ўзнікнуць у гэты перыяд, у тым ліку магчымыя пытанні змянення ўзносаў у ФСАН, іншыя прапановы, абмяркоўваемую базу даходаў грамадзян", - расказаў Андрэй Кавалеўскі.

Такім чынам, за тры гады павінны быць выпрацаваны адзіныя рашэнні па гэтых пытаннях, каб да 2022 года падрыхтаваць новую заканадаўчую базу, калі гэта будзе неабходна. "Зыходзім з таго, што Падатковы кодэкс павінен дзейнічаць тры гады без змяненняў, гэта будзе вельмі зручна для падаткаплацельшчыкаў - арганізацый і грамадзян", - дадаў прадстаўнік МПЗ.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Хто ёсць хто на дзіцячым «Еўрабачанні»

Хто ёсць хто на дзіцячым «Еўрабачанні»

Ужо ў гэту нядзелю вырашыцца інтрыга

Грамадства

Вучоба можа быць у радасць, калі размаўляць з вучнем на адной мове

Вучоба можа быць у радасць, калі размаўляць з вучнем на адной мове

Уявіце сабе сітуацыю: вучань зрабіў у дыктоўцы 20 памылак... 

Эканоміка

Горадабудаўнічы пашпарт распрацуюць з улікам магчымых аб'ектаў будаўніцтва

Горадабудаўнічы пашпарт распрацуюць з улікам магчымых аб'ектаў будаўніцтва

Пра гэта гаворыцца ў новай рэдакцыі палажэння аб парадку падрыхтоўкі і выдачы дазвольнай дакументацыі на будаўніцтва аб'ектаў, зацверджанаг