"Фермерскія гаспадаркі павінны браць арыенцір на кааперацыю" Фермерства – адна з распаўсюджаных формаў развіцця аграрнага бізнэсу ў многіх краінах свету. У Беларусі ж фермерскі рух з'яўляецца адносна новым накірункам дзейнасці ў аграрным сектары
[далей]
Хочаце пачытаць партызанскiя часопiсы?
Выстава "Беларусь партызанская" адкрылася ў сталiчным музеi Вялiкай Айчыннай
вайны. Яна з'яўляецца апошняй, трэцяй часткай праекта "Беларусь. Трыумф пераможцаў"
— трохi раней музей прэзентаваў выставы, прысвечаныя трафеям вайны i наступальнай
аперацыi "Баграцiён".
Новая выстава адкрывае для наведвальнiкаў калекцыi партызанскiх рукапiсных часопiсаў,
а таксама калекцыю прадметаў выяўленчага мастацтва — малюнкаў i карцiн. Рукапiсны
часопiс у гады вайны выпускаўся шмат у якiх партызанскiх атрадах i брыгадах, у
iм партызаны занатоўвалi ўсе старонкi свайго жыцця — ад афiцыйных дакументаў да
карыкатур, ад апiсання подзвiгаў загiнулых таварышаў да спiсаў святочных датаў.
У красавiку 2009 года рашэннем Рэспублiканскай камiсii па ахове гiсторыка-культурнай
спадчыны музейнай калекцыi рукапiсных часопiсаў была прысвоена катэгорыя "1",
г.зн. каштоўнасцi мiжнароднага значэння. Дарэчы, якраз калекцыя гэтых партызанскiх
часопiсаў уразiла пасла Яе Вялiкасцi Каралевы Вялiкабрытанii ў Беларусi спадара
Найджэла Гоўлд-Дэвiса, якi на нядаўняй навукова-практычнай канферэнцыi казаў пра
магчымасць прэзентацыi такiх унiкальных экспанатаў для заходняй публiкi. На сёння
калекцыя налiчвае 248 экзэмпляраў.
Дарэчы, на адкрыццi выставы прысутнiчала Вольга Iванаўна Малышава, жонка знакамiтага
партызана, Героя Савецкага Саюза Фёдара Аляксеевiча Малышава, якi зусiм нядаўна
пайшоў жыцця. Дык вось, Вольга Iванаўна паабяцала перадаць усе ордэны i медалi
свайго мужа ў калекцыю музея Вялiкай Айчыннай вайны.
Павел БЕРАСНЕЎ.
Каментарыяў: 0
Даслаць каментарый
ЗАЧАПІЛА!
ЕГІПЕЦКІ ШАРМ ДЛЯ БЕЛАРУСКІХ ШЭЙХАЎ На поўдні Сінайскага паўвострава — той малой частцы Егіпта, якая ляжыць не ў Афрыцы, а ў Азіі — і знаходзіцца знакаміты курортны горад Шарм-эль-Шэйх
[далей]
ЦІ ЁСЦЬ ВЫБАР У МАЛАДОГА І ПЕРСПЕКТЫЎНАГА? Калі я бываю ў багатых заходнееўрапейскіх краінах і, разявіўшы рот, аглядаю тамтэйшыя выдатнасці, заўсёды думаю: ці хацелася б мне застацца тут назаўсёды. [далей]
"АБВІНАВАЧВАЕЦЦА ШМАТДЗЕТНАЯ СЯМ'Я"...
Як Вы ставіцеся да шматдзетных? А чаму, увогуле, такія сем'і павінны выклікаць нейкія асаблівыя адносіны? Калі нашы бацькі былі дзецьмі, такога не было. З чаго ўсё пачалося?
[далей]
БЯСКОНЦАСЦЬ У "ВАСЬМЁРЦЫ"
Парламенцкая рабочая група па вывучэнні праблематыкі смяротнай кары пабывала ў турме, дзе ўтрымліваюць пажыццёва зняволеных
[далей]
АПЫТАННЕ
Як пражыць на зарплату маладога спецыяліста? (Рэальныя гісторыі з жыцця)
[далей]
Праз 10-15 гадоў добрыя скутары вымруць як маманты?
Мінскія скутарысты супраць павышэння пошлін на ўвоз мотатэхнікі
[далей]
Рэпетытар Яўген ЛІВЯНТ: Чаму вучань атрымлівае на іспыце ў школе 8—9 балаў з 10, а праз тыдзень на тэсце — 12—15 балаў са 100?.. Катастрофа школьнай адукацыі? Дрэннае выкладанне? Дрэнныя вучні? І гэта, і не толькі гэта, мяркуе Яўген ЛІВЯНТ.
[далей]
Міністр культуры просіць чытачоў "Звязды" падказваць ідэі для дакументальных фільмаў[далей]
"САМААДДАНАСЦЬ ПЕДАГОГАЎ НЕЛЬГА БЯСКОНЦА ЭКСПЛУАТАВАЦЬ"
[далей]