Купалаўскаму тэатру вернуць гістарычны твар Але ў новым лагатыпе тэатра не будзе партрэта Купалы. Каля 200 мільярдаў беларускіх рублёў будзе каштаваць рэалізацыя праекта. У аснову паклалі вяртанне будынку гістарычнага выгляду, які быў страчаны ўжо пасля вайны
[далей]
Сабака нюх мае
Навучэнец каледжа з Кобрына заявiў у мiлiцыю, што нехта выбiў шыбу
i выкраў з яго дома камп'ютар.
Аператыўнiкi прыехалi са службовым сабакам, якi i прывёў iх да злодзея
— навучэнца гэтага ж каледжа.
Сымон Свiстуновiч.
Васьмiкласнiк-шкоднiк
У Смалявiчах больш за дзясятак аўтааматараў пацярпела па вiне зламыснiка,
якому нечым "не дагадзiлi" iх "жалезныя конi".
Напачатку па дапамогу да праваахоўнiкаў звярнулiся двое мясцовых
жыхароў, якiя паведамiлi, што ў ноч з суботы на нядзелю невядомы на
вулiцы Навасёлаў з хулiганскiх намераў пашкодзiў колы iх аўтамабiляў.
Паводле звестак аддзялення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнаблвыканкама,
акрамя як у гэтых машын, колы былi пашкоджаныя яшчэ ў дзесяцi аўтамабiляў,
што стаялi на згаданай вулiцы i вулiцы Маладзёжнай. Як выявiлася,
падазраецца ў злачынстве 14-гадовы вучань 8 класа мясцовай школы,
у дачыненнi да якога ўзбуджаная крымiнальная справа. Застаецца толькi
паспачуваць бацькам школьнiка, якiм ён "падкiнуў" яшчэ тыя праблемы...
Ігар ГРЫШЫН.
Дзiця i кiроўцы пацярпелi ў аварыi
У нядзелю следча-аператыўная група МУС выбывала ў Салiгорскi раён,
каб на месцы разабрацца з усiмi акалiчнасцямi буйнога дарожна-транспартнага
здарэння, якое адбылося на дарозе паблiзу вёскi Ясковiчы.
Тут сутыкнулiся аўтамабiлi "Субару" i "Форд". Паводле звестак упраўлення
iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС, першым кiраваў 24-гадовы мiнчанiн,
якi выехаў на паласу сустрэчнага руху. Што датычыцца аўтамабiля
"Форд", то за рулём гэтай машыны знаходзiўся 29-гадовы вясковец з Лунiнецкага
раёна. Абодва кiроўцы i сямiгадовая дзяўчынка ў вынiку аварыi атрымалi
цялесныя пашкоджаннi i шпiталiзаваныя. А вось бацька кiроўцы "Субару",
мацi кiроўцы "Форда" i жыхарка вёскi Ракiтна Лунiнецкага раёна
ў гэтым ДТЗ загiнулi.
Iгар ГРЫШЫН.
Каментарыяў: 0
Даслаць каментарый
ПРЫЕМНАЯ НАВІНА
Чарговае павышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду да Br118-120 тыс. плануецца ў Беларусі з 1 лістапада[далей]
Памеры ўсіх відаў працоўных пенсій у Беларусі з 1 жніўня павялічацца ў сярэднім на 12,5 працэнта[далей]
ШКОЛА І МАГІЧНАЕ КОЛА
Бацькі беларускамоўных школьнікаў вёскі Княгінін адстойваюць права навучання ў сваім аграгарадку
[далей]
Міністр культуры просіць чытачоў "Звязды" падказваць ідэі для дакументальных фільмаў[далей]
ШТО РАБІЦЬ З КРЫЗІСАМ У БЕЛАРУСКАЙ СЯМ'І? Беларусы сталі менш іграць вяселляў і нараджаць, як паказвае статыстыка. Пры гэтым сёлета статус "неспрыяльная" атрымалі 11,8 тыс. сем'яў. У чым жа прычына існавання такой з'явы ў нашай краіне? Якія яе наступствы і магчымыя вырашэнні?
[далей]
"САМААДДАНАСЦЬ ПЕДАГОГАЎ НЕЛЬГА БЯСКОНЦА ЭКСПЛУАТАВАЦЬ"
[далей]