Купалаўскаму тэатру вернуць гістарычны твар Але ў новым лагатыпе тэатра не будзе партрэта Купалы. Каля 200 мільярдаў беларускіх рублёў будзе каштаваць рэалізацыя праекта. У аснову паклалі вяртанне будынку гістарычнага выгляду, які быў страчаны ўжо пасля вайны
[далей]
Сапраўдная зiма — толькi ў другой палове снежня
На гэтым тыднi на тэрыторыi Беларусi захаваецца вiльготнае i не па-зiмоваму цёплае
надвор'е, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага
гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў.
У першай палове тыдня сярэднясутачная тэмпература паветра будзе прыкладна на
5—8 градусаў вышэй за норму. Сёння невялiкiя дажджы пройдуць толькi ў Гомельскай
i Магiлёўскай абласцях, месцамi моцныя туманы. Удзень 4—10 цяпла. У сераду месцамi
кароткачасовыя дажджы, чакаецца моцны туман. Уначы 2—9, удзень 6—12 градусаў.
У другой палове тыдня да нас пачне паступаць больш халоднае паветра. Ужо ў чацвер
уначы плюс 2—7, на захадзе невялiкiя замаразкi да 0 — мiнус 2, удзень 2—9 цяпла.
Месцамi невялiкiя дажджы i туман. У пятнiцу ўначы ад мiнус 2 да плюс 5, удзень
1—7 цяпла. На выхадныя ападкаў амаль не будзе. Уначы ў суботу ад мiнус 3 да плюс
2 градусаў, удзень — 0 — 5 цяпла. У нядзелю стане яшчэ халадней: уначы — ад мiнус
4 да плюс 3 градусаў, удзень — мiнус 1 — плюс 6. Сапраўды зiмовы характар надвор'я
на тэрыторыi Беларусi пачне назiрацца толькi ў другой палове снежня, калi i павiнна
ўсталявацца стабiльнае снежнае покрыва.
Сяргей КУРКАЧ.
Каментарыяў: 0
Даслаць каментарый
ПРЫЕМНАЯ НАВІНА
Чарговае павышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду да Br118-120 тыс. плануецца ў Беларусі з 1 лістапада[далей]
Памеры ўсіх відаў працоўных пенсій у Беларусі з 1 жніўня павялічацца ў сярэднім на 12,5 працэнта[далей]
ШКОЛА І МАГІЧНАЕ КОЛА
Бацькі беларускамоўных школьнікаў вёскі Княгінін адстойваюць права навучання ў сваім аграгарадку
[далей]
Міністр культуры просіць чытачоў "Звязды" падказваць ідэі для дакументальных фільмаў[далей]
ШТО РАБІЦЬ З КРЫЗІСАМ У БЕЛАРУСКАЙ СЯМ'І? Беларусы сталі менш іграць вяселляў і нараджаць, як паказвае статыстыка. Пры гэтым сёлета статус "неспрыяльная" атрымалі 11,8 тыс. сем'яў. У чым жа прычына існавання такой з'явы ў нашай краіне? Якія яе наступствы і магчымыя вырашэнні?
[далей]
"САМААДДАНАСЦЬ ПЕДАГОГАЎ НЕЛЬГА БЯСКОНЦА ЭКСПЛУАТАВАЦЬ"
[далей]