Местное самоуправление
Чырвоная змена
Краiна здароўя
Свая справа
Твае Правы
Купi лепшае
Жырандоля
30
лiпеня 2010 г.
№ 147 (26755)
   Старая версiя      
|   RSS


Праграма ТБ на тыдзень
 [далей]

ЧЫТАЙЦЕ Ў БЛІЖЭЙШЫ ЧАС НА СТАРОНКАХ ГАЗЕТЫ [далей]


Купалаўскаму тэатру вернуць гістарычны твар
Але ў новым лагатыпе тэатра не будзе партрэта Купалы.
Каля 200 мільярдаў беларускіх рублёў будзе каштаваць рэалізацыя праекта. У аснову паклалі вяртанне будынку гістарычнага выгляду, які быў страчаны ўжо пасля вайны
 [далей]
 
Афіцыйны сайт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспулікі Беларусь
комиссия таможенного союза
Міністэрства Iнфармацыі Рэспублікі Беларусь
Совет республики
Органы государственного управления
нацыянальны правы інтэрнэт-партал
Интернет- портал "МОЛОДЁЖ БЕЛАРУСИ"
Общенациональное телевидение
Белта
 

Што чакае гарадзенскi Новы свет, альбо Як знайсцi кампрамiс памiж гiстарычнымi каштоўнасцямi i нармальнымi ўмовамi жыцця?

Гiстарычная даведка.

На сучасных картах горада над Нёманам квартала цi, кажучы па-сучаснаму, мiкрараёна пад назвай "Новы свет" (памiж вулiцамi Горкага i Ажэшкi, лiтаральна побач з гiстарычным цэнтрам) не iснуе. Аднак у экспазiцыi Дома-музея Максiма Багдановiча можна ўбачыць канверт з такiм адрасам: "гор. Гродна, Новы свет, дом Агульнiкава". Гэты канверт у iм былi ноты для iгры на фартэпiяна) мацi паэта Марыя Апанасаўна атрымала з Пецярбурга. Адам Ягоравiч Багдановiч месца жыхарства сваёй сям'i пасля пераезду ў Гродна ў 1892 годзе таксама звязвае з Новым светам: "Жылi мы на ўскраiне горада, на Новым свеце па Садовай, займалi кватэру ў апошнiм доме злева..."

Першыя пабудовы ў гэтым квартале з'явiлiся ў 1770-х гадах пры гарадзенскiм старасце Антонii Тызенгаўзе, а найбольш актыўна ён пачаў развiвацца напрыканцы ХІХ стагоддзя. У 20—30-х гадах мiнулага стагоддзя, калi горад быў у складзе Польшчы, тут будуюцца драўляныя i мураваныя дамы ў стылi канструктывiзму, якi iмкнецца да стварэння зручнага i камфортнага жылля для заможных асобаў.

 

Па электроннай пошце рэдакцыя "Звязды" атрымала лiст з Польшчы. Казiмеж Нехвядовiч (sоbоtniki@росztа.оnеt.рl) прыводзiць публiкацыю ў газеце "Rzесzроsроlitа" пад назвай "Барацьба за гарадзенскi "Новы свет". У артыкуле гаворыцца, што быццам улады Гродна маюць намер разбурыць каля двухсот будынкаў у гэтым квартале, супраць чаго пратэстуюць гiсторыкi. "Цi магла б ваша газета выказацца па гэтай вельмi важнай справе?" — пытаецца спадар Нехвядовiч.

Наш карэспандэнт (дарэчы, аўтар артыкула "Прагулка па "Новым свеце", якi "Звязда" надрукавала летась) паспрабаваў гэта зрабiць. Не прэтэндуючы, як кажуць, на iсцiну ў апошняй iнстанцыi, а абапiраючыся на меркаваннi людзей, якiя так цi iнакш маюць дачыненне альбо iнтарэс да гэтай тэмы.

— У непаўторных рысах адзiнага гiсторыка-культурнага ансамбля можна ўбачыць розныя архiтэктурныя напрамкi i стылi, — зазначае аўтар кнiгi "Новы свет i яго наваколле" гiсторык Андрэй ЧАРНЯКЕВIЧ i запрашае на прагулку па гэтым раёне.

Спыняемся каля будынка з чатырма калонамi на вулiцы Рэйманта, пабудаванага ў 30-х гадах мiнулага стагоддзя.

— Гэта тыповы будынак для свайго часу, кажуць, што тут жыў вайсковец. I менавiта таму, што такiх у Гароднi толькi два (яшчэ адзiн на вулiцы Мядовай), ён становiцца элiтарнай рэччу, бо адлюстроўвае архiтэктурную iдэю мiнулай эпохi, — лiчыць Андрэй Чарнякевiч.

Потым ён распавядае пра асаблiвасцi заходнебеларускага канструктывiзму 1920 —30-х гадоў ў жыллёвым будаўнiцтве (на вулiцах Розы Люксембург, Славацкага i 17 Верасня), паказвае пабудаваныя на пачатку мiнулага стагоддзя драўляныя дамы, дзе жылi расiйскiя чыноўнiкi:

— Звярнiце ўвагу на гэтыя прыгожыя драўляныя канькi ў расiйскiм стылi "мадэрн". Прыязджала гiсторык архiтэктуры з Вiльнi — вельмi ўзрушана пра iх казала. А цi бачылi вы дзверы з такiм дэкорам?

Так, яны не ў лепшым стане. Але ж людзi, якiя ў гэтым доме цяпер жывуць, не мяняюць iх на сучасныя. Пэўна, гiсторыя, памяць — гэта не проста словы.

Але не толькi рознымi архiтэктурнымi напрамкамi i дэкаратыўнымi элементамi мiнулай эпохi (аздабленне вокнаў, дзверы, дэкор фасадаў) вызначаецца аблiчча "Новага свету". Асобная i не менш цiкавая тэма, якую, дарэчы, можна таксама выкарыстаць у мэтах гiстарычнай адукацыi i турызму — людзi, што пражывалi ў гэтым квартале.

— На гэтым доме, як бачыце, няма мемарыяльнай дошкi, але менавiта тут у 1930-х гадах жыў на кватэры заснавальнiк музея прыроды Станiслаў Жыўна, — расказвае Андрэй Чарнякевiч. — Непадалёк жылi стваральнiк заапарка Ян Каханоўскi, мацi Алешы — аўтара "Трох таўсцякоў". Захаваўся i будынак, дзе жыў генерал Кайгародаў, якi адыграў даволi трагiчную ролю ў абароне Гароднi ў 1914—1915 гадах...

Цiкава i тое, што на цаглiнах шэрагу размешчаных у гэтым раёне мураваных будынкаў па сёння захавалiся зробленыя на пачатку i ў 30-х гадах мiнулага стагоддзя надпiсы — салдатаў рускiх, польскiх i савецкiх, дзiцячыя. Быццам ўрыўкi з гарадзенскай кнiгi пра тагачаснае жыццё, "музей графiцi" пад адкрытым небам.

Аднак ёсць у "Новым свеце" i, так бы мовiць, другая праўда.

— "Новы свет" — гэта комплекс забудоў з ХIХ стагоддзя па 30-я гады ХХ стагоддзя. Дык якой жа каштоўнасцю валодаюць нашы трухлявыя баракi 1954 года зборкi? — напiсала ў газету "Вечерний Гродно" Раiса Аркадзьеўна ЛАГIНОЎСКАЯ. — Дарэчы, знос iх планаваўся яшчэ 65-м, 72-м i ў 80-я гады мiнулага стагоддзя... Ванны няма, прыбiральня ў двары. У 1978 годзе ў дамах па вулiцы праводзiлi цэнтральнае ацяпленне, думалi зрабiць перапланiроўку i ўсталяваць санвузел. Але ад гэтай задумы былi вымушаны адмовiцца, паколькi дамы маглi абрушыцца з-за зносу больш чым на семдзесят працэнтаў...

Дык што ж гэта: гiстарычная каштоўнасць цi ганьба горада?

— Так, адно — гэта разважаць аб архiтэктурных дэталях, гiстарычных каштоўнасцях, а iншая рэч — умовы жыцця канкрэтных людзей, — зазначае Андрэй Чарнякевiч. — Як пачынаеш займацца толькi архiтэктурай — забываюцца людзi. Як пачынаеш казаць пра нейкiя патрэбы людзей — забываецца архiтэктура. Тое, што пiша ў лiсце гэта жанчына, — праблема, якая iснуе. Сапраўды, большасць будынкаў на вулiцы Рэйманта i асаблiва на вулiцы Славацкага не вельмi прытульныя. За выключэннем тых асабнякоў, якiя ўжо перапрацаваныя i часткова страцiлi сваю аўтэнтычнасць, па сутнасцi гэта халупы i баракi. Прынамсi тыя, якiя былi пабудаваныя ўжо пасля Другой сусветнай вайны. Насамрэч гэтыя дамы не з'яўляюцца нiякай каштоўнасцю. Але, разам з тым, да нашага часу захавалiся i тыя дамы, якiя могуць i павiнны стаць асновай гэтага, на мой погляд, агульнага комплексу, цiкавай гiстарычнай з'явы "Новы свет". Таму трэба вызначыць тое, што нi ў якiм разе нельга зносiць. I вызначыць тыя межы, да якiх можна нешта перарабляць. Такiм чынам, знайсцi "кампрамiс" памiж гiстарычнымi каштоўнасцямi i нармальнымi ўмовамi жыцця. Улада павiнна выпрацаваць нейкi алгарытм дзеянняў у гэтым пытаннi. Каб людзi, якiя пражываюць у гэтым раёне, не былi закладнiкамi сiтуацыi: з аднаго боку, кепскiя ўмовы жыцця — трэба дом знесцi, з iншага — не паляпшаем умовы жыцця, бо перспектыва — знос.

— Улады павiнны заявiць, што "Новы свет" для Гароднi важны, — лiчыць Андрэй Чарнякевiч. — Мяркую, што на гэтым гарадзенскае самакiраванне можа стварыць свой iмiдж. Трэба не спрачацца з палякамi, маўляў, мы дамы зносiм, а сказаць: "Не, вы памыляецеся, гэта для нас вельмi каштоўнае. Запрашаем вас да супрацоўнiцтва".

На думку гiсторыка архiтэктуры Iгара ТРУСАВА, трэба ў рэшце рэшт вызначыцца, што з гэтай забудовы будзе так цi iнакш разбурана (бо горад — гэта жывы арганiзм), а што з'яўляецца архiтэктурнай, гiстарычнай каштоўнасцю. Затым выдзелiць хоць бы частку найбольш цiкавых i важных аб'ектаў i накiраваць адпаведныя дакументы ў рэспублiканскую навукова-метадычную раду па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны Мiнiстэрства культуры, каб узяць гэтыя аб'екты пад дзяржаўную ахову.

Дарэчы, Андрэй Чарнякевiч i яго калегi ўжо падрыхтавалi сваё бачанне каштоўнасцi i перспектыў шэрагу будынкаў "Новага свету" i накiравалi гэтыя матэрыялы ў Мiнiстэрства культуры. Адпаведныя даследаваннi (каб угледзецца ў сiтуацыю па самых розных параметрах, ацанiць умовы, каштоўнасць аб'ектаў i зрабiць нейкiя высновы) па заказе гарвыканкама некалькi гадоў таму распачаў, але пакуль у поўным аб'еме не выканаў, i iнстытут "Гроднаграмадзянпраект". У пратаколе пасяджэння рэспублiканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры (красавiк 2007 года) на гэты конт сказана: "Звярнуць увагу заказчыка i праектнай арганiзацыi на неабходнасць дэталёвага вывучэння забудовы 20—30-х гадоў ХХ стагоддзя з мэтай выяўлення традыцыйных i найбольш выразных у архiтэктурна-мастацкiм плане будынкаў... дзеля iх захавання i адаптацыi ў горадабудаўнiчую тканiну... Рэкамендаваць разгледзець пытанне наконт стварэння адзiнага квартала, якi адлюстроўвае характэрныя рысы горадабудаўнiчага асяроддзя 20—30 гадоў ХХ стагоддзя".

Канкрэтных дзеянняў у гэтым кiрунку пакуль няшмат, хоць iх важнасць i не аспрэчваецца.

— Да тэрыторыi, якая з поўначы прымыкае да цэнтральнай часткi горада, мы абавязаны ставiцца беражлiва, бо гэта наш набытак па многiх параметрах, — кажа начальнiк упраўлення архiтэктуры i горадабудаўнiцтва Гродзенскага гарвыканкама Уладзiмiр АНIСIМАЎ.

— Сёння ў нас нейкай працы пра праектаваннi будаўнiцтва ў гэтым квартале не праводзiцца, i за апошнiя два гады не прымалася нiводнага адпаведнага рашэння. Па меры iнтэнсiўнасцi асваення гэтых тэрыторый мы будзем углядацца i беражлiва ставiцца да таго, што сапраўды з'яўляецца гiстарычным набыткам. Будзем наводзiць парадак i з тым нязграбным, што таксама мае месца ў гэтым раёне.

— Цi iснуюць, як сцвярджаецца ў польскай газеце, планы зносу каля двухсот будынкаў у гэтым квартале?

— Гэта домыслы, я такiх фактаў не ведаю.

— Наколькi мэтазгодна, на вашу думку, уключыць найбольш каштоўныя аб'екты гэтага раёна ў сiстэму дзяржаўнай аховы?

— Для таго, каб уключаць, трэба дасканала вывучыць. I не выбарачна, а ў комплексе, па ўсiх параметрах. Таму будзем рабiць дэталёвы план гэтага раёна i тады дадзiм комплексную ацэнку ўсяму.

Калi ж будзе такая ацэнка i сапраўднае жаданне, як сказана ў вышэйзгаданым пратаколе навукова-метадычнай рады Мiнiстэрства культуры, захаваць i адаптаваць гэты раён у горадабудаўнiчую тканiну, то будуць шукацца адпаведныя магчымасцi i шляхi дзеянняў. У прыватнасцi, можа быць карысным iснуючы ў Еўропе вопыт захавання драўлянай гiстарычнай забудовы (напрыклад, у Рызе, Юрмале, у Швецыi), яе арганiчнага спалучэння з новымi архiтэктурнымi тэндэнцыямi i сучаснымi матэрыяламi. Мо, ёсць чаму павучыцца i ў суседзяў з Падляскага ваяводства, дзе орган мясцовага самакiравання праводзiць конкурс сярод гаспадароў такiх драўляных дамоў з грашовым заахвочваннем тых, хто лепш за ўсё захоўвае аўтэнтычнасць будынка, i адпаведнай шыльдай на iм.

Мажлiва, з'явяцца i варыянты забеспячэння iншым жыллём жыхарў асобных дамоў з перадачай апошнiх новым уласнiкам (зразумела, з умовай захавання гiстарычных асаблiвасцяў гэтых будынкаў) пад крамы i iншыя прадпрыемствы сферы абслугоўвання, культурныя ўстановы. Як гэта зроблена, напрыклад, па вулiцы Дзяржынскага, 10 у пабудаваным у 30-х гадах мiнулага стагоддзя доме Вагнераў, дзе цяпер майстэрня i крама з сувенiрамi (на здымках).

Гiсторык архiтэктуры Iгар Трусаў звяртае ўвагу i яшчэ на адно прынцыповае пытанне:

— Бюджэт Мiнска фармiруецца па мадэлi абласнога, а гэта азначае, што ў iм закладзеныя сродкi па артыкуле "Рэстаўрацыя помнiкаў архiтэктуры". Калiсьцi наш горад таксама меў права прафiнансаваць нейкi праект па рэстаўрацыi. Аднак гэты артыкул, як i ўсiм абласным цэнтрам, у 1990-я гады з бюджэту выключылi. Хоць, паверце мне на слова, толькi зарэгiстраваных помнiкаў архiтэктуры ў Гродне ў дзясяткi разоў больш, чым у сталiцы. I калi мы хочам па-сапраўднаму клапацiцца аб гiстарычным цэнтры (ёсць нават задумы, каб ён увайшоў у спiс помнiкаў ЮНЭСКА), то "рэстаўрацыйны" артыкул трэба вярнуць у бюджэт горада.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

 

 


Каментарыяў: 0

Даслаць каментарый

Iмя


 

 

 


Чарговае павышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду да Br118-120 тыс. плануецца ў Беларусі з 1 лістапада [далей]


Памеры ўсіх відаў працоўных пенсій
у Беларусі з 1 жніўня павялічацца ў сярэднім
на 12,5 працэнта
 [далей]
[Чытаць усе]
 


Ежа, якая нас забівае  [далей]


На будаўнічы брак у Мінску можна паскардзіцца на гарачую лінію па нумары 227-51-28 [далей]
[Чытаць усе]
 
2010-07-29 18:15
Сем пажараў — з-за маланкі

2010-07-29 18:08
А.Лукашэнка даў даручэнні па ўдасканаленню работы следчага апарату органаў пракуратуры Беларусі

2010-07-29 17:56
У Беларусі не плануецца забараняць торэнты

2010-07-29 17:44
Колькасць бочак з хімікатамі, якія "сплылі" ў Сунгары, недаацанілі ў тры разы

2010-07-29 17:39
Беларускія кампаніі могуць размяшчаць рэкламу на замежных інтэрнэт-рэсурсах

[Усе навiны]

СКРАЛІ АЎТО І, ЛІЧЫ, ВЯРНУЛІ!
У Полацку асуджаны два злодзеі, якія скралі "Жыгулі" восьмай мадэлі [далей]
РЭЎНАСЦЬ — ХРАНІЧНАЯ ХВАРОБА?
З-за рэўнасці забіла дзвюх саперніц [далей]
[Чытаць усе]
 


ШКОЛА І МАГІЧНАЕ КОЛА Бацькі беларускамоўных школьнікаў вёскі Княгінін адстойваюць права навучання ў сваім аграгарадку  [далей]


Міністр культуры просіць чытачоў "Звязды" падказваць ідэі
для дакументальных фільмаў
 [далей]


ШТО РАБІЦЬ З КРЫЗІСАМ
У БЕЛАРУСКАЙ СЯМ'І?
Беларусы сталі менш іграць вяселляў і нараджаць, як паказвае статыстыка. Пры гэтым сёлета статус "неспрыяльная" атрымалі 11,8 тыс. сем'яў. У чым жа прычына існавання такой з'явы ў нашай краіне? Якія яе наступствы і магчымыя вырашэнні?
 [далей]


"САМААДДАНАСЦЬ ПЕДАГОГАЎ НЕЛЬГА БЯСКОНЦА ЭКСПЛУАТАВАЦЬ"  [далей]
[Чытаць усе]
 


Шведскія таты могуць...
А беларускія?
 [далей]
[Чытаць усе]
 

Запрашаем
да супрацоўніцтва!


Газета "Звязда" — гарантыя дзелавога поспеху
на беларускім рынку.
 [далей]

Zapraszamy do współpracy!

Gazeta „Zwiazda” —
gwarancją
handlowego sukcesu
na białoruskim rynku.
 [далей]

Wіr laden Sie zur Zusammenarbeit ein!

"Geografie der geschäftlichen Zusammenarbeit:
die Bundesrepublik Deutschland"
 [далей]

We invite you to cooperate!

The newspaper “Zvyazda”
is the guarantee of business success at the Byelorussian market
 [далей]

Приглашаем
к сотрудничеству!


География делового сотрудничества:
СНГ
 [далей]

We invite you to cooperate!

“The geography
of busіness cooperation: Аsia”
 [далей]
[Чытаць усе]
 

Пытанні і адказы «Звяздарыначкі»,
ВЫНІКІ І ПЕРАМОЖЦЫ

 [далей]

ВЫЗНАЧАЕМ
ПАДЗЕЮ ТЫДНЯ
ВЫЗНАЧАЕМ
АСОБУ ТЫДНЯ
 [далей]
[Чытаць усе]
 
Памятаеце, зімой, у маразы, казалі: "Дзе гэта ваша глабальнае пацяпленне?! А ну пакажыце яго!" Ну што, паглядзелі?

***

Дыялогі ў сеціве.

— Здагадайся, што я раблю, каб асвяжыцца?

— Я баюся )

— Гэта ніяк не звязана з вадой.

— І як?

— Суну галаву ў шафу.

— ?..

— За акном +36, у кватэры +34, у шафе.. +29! )

***

У мужчынскай адзежы ўсё павінна быць функцыянальна — калі ўжо ты носіш гальштук, дык ён павінен прынамсі затуляць адсутнасць гузікаў.

[далей]

 
 
Курсы замежных валют, устаноўленыя НБ РБ
з 29.07.2010 г. (для б/н разлікаў)
 
Долар ЗША
2975,00 руб.
Еўра
3876,13 руб
Рас. рубель
98,45 руб.
Укр. грыўня
377,01 руб.
 
 
RATING ALL.BY