Шаную цябе, Беларусь! У Брэсце, дзе зусім нядаўна прайшлі вялікія мерапрыемствы, прысвечаныя гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны, на 3 ліпеня запланавалі мінімум афіцыйных імпрэз. Але ўшанаваць памяць пакалення пераможцаў, тых, хто адстаяў незалежнасць — гэта непарушная традыцыя.[далей]
Сустрэнемся ў "Партызанскім лагеры" Дзень Незалежнасці ў Гродне традыцыйна распачаўся з ускладання кветак да вайсковых пахаванняў, помнікаў, мемарыялаў. З'явілася ў Прынёманскім краі і яшчэ адна святочная традыцыя: узнагароджанне лаўрэатаў прэміі абласнога выканаўчага камітэта "Чалавек года Гродзеншчыны".[далей]
Жыць годна У Віцебску святкаванне Дня Незалежнасці распачалося ўрачыстым ускладаннем вянкоў і кветак да манумента воінам-вызваліцелям на плошчы Перамогі, якая з'яўляецца адной з найбуйнейшых у Еўропе.[далей]
Няхай усе радуюцца жыццю Да Дня Незалежнасці зусім юныя гамяльчане атрымалі новы дзіцячы садок на 230 месцаў. Дашкольная ўстанова адукацыі пабудавана на базе былога дома малюткі. Тут будуць працаваць 12 груп для дзяцей з мікрараёнаў новабудоўляў №№ 20, 21 і Валатавы. Дарослыя гамяльчане свята адзначалі на вуліцах горада, дзе для іх працавала шмат разнастайных пляцовак.[далей]
Адзінства і пераемнасць пакаленняў На мемарыяльным комплексе Буйніцкае поле ў Магілёве ўчора прайшоў урачысты мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Кветкі да мемарыяльнай капліцы ў гонар абаронцаў Айчыны ўсклалі кіраўнікі вобласці і горада, ветэраны, прадстаўнікі сілавых структур, працоўных калектываў, грамадскасці, моладзі, госці
[далей]
ЦЫТАТА ДНЯ
Міністр адукацыі
Сяргей МАСКЕВІЧ:
— Што можа школа? Даць якасную адукацыю, дапамагчы дзіцяці сацыялізавацца ў грамадстве, прадаставіць яму магчымасць удзелу ў алімпіядах, спаборніцтвах, інтэлектуальных і творчых конкурсах, турнірах, фестывалях, выставах, спартыўных спаборніцтвах і канферэнцыях. Пры гэтым усе цудоўна разумеюць, што асноўны ўплыў на душу і характар дзіцяці, яго самарэалізацыю аказвае менавіта сям'я. Таму без самага непасрэднага і зацікаўленага ўдзелу сям'і ў выхаванні сістэма адукацыі «прайграе» дзяцей і інтэрнэту, і вуліцы, і шкодным звычкам.[далей]
Самыя разумныя жывёлы — гэта дэльфіны, малпы і людзі. Адны лепш за ўсіх плаваюць у моры, другія лепш за ўсіх ядуць садавіну, а трэція 11 месяцаў на год працуюць, як коні, каб адзін месяц плаваць у моры і есці садавіну.
***
Позняя ноч. Мужчына спускаецца да суседзяў знізу:
— Прыцішце, калі ласка, музыку. Немагчыма заснуць.
— Мы забаўляемся і не збіраемся нічога прыцішваць!
— Як гэта разумець?
— Ды як хочаце, так і разумейце.
— Добра, я зразумеў гэта як тое, што вы замовілі сабе патоп.
***
Жонка — мужу:
— Вася! Не лезь сваёй мордай кату ў твар!